Здарэнні

Не пакідайце дзяцей без нагляду

На мінулых выхадных у Гомельскай вобласці адбыліся чатыры няшчасныя выпадкі з дзецьмі, пакінутымі без нагляду дарослых.

На мінулых выхадных у Гомельскай вобласці адбыліся чатыры няшчасныя выпадкі з дзецьмі, пакінутымі без нагляду дарослых.

Як паведаміў прэс‑сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, 4 ліпеня ў Рагачове пакінуты без нагляду двухгадовы хлопчык атрымаў апёкі II і III ступеняў 35% цела. Дзіця знаходзіцца ў рэанімацыі Рагачоўскай раённай бальніцы. Высветлілася, што вечарам таго дня малы гуляў без нагляду дарослых у аўтамабілі «Фальскваген», знайшоў там запалкі і падпаліў абшыўку сядзення. Бацька хлопчыка заўважыў, што машына гарыць адкрытым полымем, эвакуяваў сына і ліквідаваў пажар. У бальніцы высветлілася, што ў пацярпелага хлопчыка абпалены твар, шыя, галава, перадплечча.

Паводле слоў Габрылёва,

2 ліпеня ў рэанімацыю Мазырскай гарадской бальніцы была дастаўлена двухгадовая дзяўчынка з апёкамі абедзвюх ступняў. Устаноўлена, што траўму дзяўчынка атрымала каля свайго дома ў вёсцы Гурыны. Дзіця, гуляючы каля дома, наступіла на вогнішча — днём раней бацькі тут спальвалі смецце.

Паводле звестак прэс‑службы УУД Гомельскага аблвыканкама, 2 ліпеня ў 22.25 у Веткаўскую бальніцу з апёкамі II і III ступняў, твару, рук, пярэдняй паверхні грудной клеткі, сцёгнаў дастаўлены чатырохгадовы хлопчык, жыхар вёскі Залаты Рог. Устаноўлена, што апёкі атрымаў пры купанні па месцы жыхарства, калі ўпаў у вядро з варам. Хлопчыка шпіталізавалі ў Гомельскую гарадскую бальніцу № 1.

4 ліпеня з Гомельскай абласной клінічнай бальніцы прыйшло паведамленне, што да іх была дастаўлена з закрытай чэрапна‑мазгавой траўмай, ударам галаўнога мозгу аднагадовая дзяўчынка, якая жыве ў вёсцы Дзятлавічы Гомельскага раёна. Са слоў бацькоў, дзіця выпала з акна другога паверха іх кватэры. Праверку праводзіць пракуратура.

Каментары

Цяпер чытаюць

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі ўшчэнт п'яны малады беларус-бяспраўнік збіў матацыкліста і ўцёк5

Пуцін змяніў «план перамогі»: замест прарыву на фронце — вайна гарадоў35

Пілот Flydubai хацеў разбіць самалёт аб тэрмінал аэрапорта ў Тэль-Авіве2

У Расіі магчымая ўспышка чумы. Нават Белы дом сочыць за сітуацыяй18

Беларусь адправіла партыю калію ў ЗША11

Маладую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»4

У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы

Хто з беларускіх бізнэсаў увайшоў у топ-501 найбуйнейшых кампаній Латвіі1

Як на ўскраіне Мінска будуецца квартал панэльных таўнхаусаў ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць