Суд прызнаў 44‑гадовага мінчука вінаватым у махлярстве, учыненым паўторна і ў асабліва буйной суме. Яму прызначылі 9 гадоў пазбаўлення волі, а таксама штраф сумай 30 тысяч рублёў, паведаміла Генеральная пракуратура.

Як паведамілі ў пракуратуры, мужчына кіраваў трыма таварыствамі і на працягу трох гадоў падманваў грамадзян.
Пад выглядам набыцця каштоўных папер — акцый і аблігацый — ён пераконваў людзей укладаць грошы. Для гэтага заключаліся дамовы, паводле якіх пасля прадугледжваліся пагашэнне або зваротны выкуп каштоўных папер, у тым ліку па цане, вышэйшай за тую, за якую іх набылі інвестары.
Пры гэтым пацярпелыя, цалкам давяраючы мужчыну, куплялі каштоўныя паперы цаной, якая ў 20 і больш разоў перавышала іх намінальны кошт.
Калі надыходзілі тэрміны выканання абавязацельстваў, мужчына запэўніваў інвестараў, што верне грошы, але неаднаразова пераносіў тэрміны выплат і пераафармляў дамовы. Для частковага вяртання сродкаў ён прыцягваў новых інвестараў.
У выніку 18 чалавек страцілі агулам 2 мільёны рублёў.
Раней мужчына ўжо быў асуджаны за аналагічныя злачынствы. Аднак сваю віну ў гэтым выпадку ён не прызнаў і адмовіўся даваць паказанні.
«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў
У Мінску затрымалі дырэктара мэблевай кампаніі, якая працавала на рынку 15 гадоў. Вінавацяць у стварэнні піраміды
У Мінску спынілі дзейнасць фінансавай піраміды, якая існавала чатыры гады
У Мінску затрымалі арганізатара фінансавай піраміды, які за два гады ўзбіўся на 750 тысяч даляраў
Каментары