У Гомелі на жанчыну напала зграя сабак. Цяпер яна праходзіць курс прышчэпак ад шаленства
Раніцай 25 кастрычніка каля пахавальнага бюро на вуліцы Сасновай у Гомелі на 50‑гадовую жанчыну напалі тры бяздомныя сабакі. Жывёліны некалькі разоў укусілі яе, пакінуўшы глыбокія раны і шматлікія драпіны на абедзвюх нагах, піша выданне «Моцныя навіны».

Жанчына здолела адбіцца ад сабак і звярнулася спачатку ў траўмапункт, а затым у абласную бальніцу. Паводле медыцынскіх дакументаў, ёй прызначылі курс вакцынацыі супраць шаленства — усяго неабходна зрабіць пяць прышчэпак. Акрамя таго, у першыя гадзіны пасля ўкусаў трэба было ўвесці імунаглабулін для экстранай прафілактыкі.
Пацярпелая расказала «Моцным навінам», што знайсці неабходны прэпарат удалося толькі ўвечары, хоць напад адбыўся раніцай. Паводле яе слоў, у першых медыцынскіх установах, куды яна звярталася, паведамлялі, што прэпарату няма.
Аднак у Гомельскай абласной бальніцы гэтую інфармацыю не пацвердзілі. Намеснік галоўнага доктара Аляксандр Даўгяла заявіў журналістам, што неабходныя лекі маюцца ў дастатковай колькасці. Пазней менавіта ў гэтай бальніцы жанчыне ўвялі патрэбны прэпарат.
У бальніцы № 3 у Навабеліцы, куды таксама звярталася пацярпелая, ад каментароў адмовіліся.
Але цяпер жанчыну больш непакояць не праблемы з атрыманнем прэпаратаў, а тое, што небяспечныя сабакі працягваюць знаходзіцца побач з людзьмі. Паводле яе слоў, жывёлы жывуць на тэрыторыі дома, які фактычна не дагледжаны, але застаецца жылым, гэта значыць у сабак ёсць гаспадары.
Побач размешчаныя дзіцячая паліклініка і школа, таму гэтай дарогай рэгулярна ходзяць дзеці. Жанчына баіцца, што напад можа паўтарыцца, прычым наступным разам ахвярамі могуць стаць дзеці.
Яна лічыць, што неабходна высветліць, у якіх умовах утрымліваюцца сабакі і чаму яны паводзяць сябе настолькі агрэсіўна. Паводле яе меркавання, магчыма, жывёл належным чынам не кормяць.
Пацярпелая звярнулася ў міліцыю. Там ёй паведамілі, што ўладальніку сабак можа пагражаць штраф за выгул жывёл без павадкоў і наморднікаў. Таксама высветлілася, што падобную заяву міліцыя атрымлівала яшчэ паўгода таму: тады чалавека таксама пакусалі гэтыя самыя сабакі.
Заяву жанчыны прынялі, цяпер яна чакае афіцыйнага адказу пра прынятыя меры.
Тым часам пацярпелая працягвае курс вакцынацыі супраць шаленства. Ёй засталося зрабіць яшчэ два ўколы.
«Гаспадар проста пайшоў». У Мінску дзіця пакусаў сабака, дзяўчынцы ніхто не дапамог
Сабака ўкусіў дзіця непадалёк ад дзіцячай пляцоўкі, калі тое спрабавала залезці на дрэва? Версіі маці і гаспадара
Як пасля выпіскі выглядае дзяўчынка, на якую напалі бяздомныя сабакі
«Кавалачак пальца застаўся ў рукавіцы». Гісторыя мінчанкі, якую ў скверы ўкусіў чужы сабака
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары