Кіраўнік Вышэйшага савета «Адзінай Расеі», спікер Дзярждумы Барыс Грызлоў выказаў здзіўленне з нагоды запрашэння Міхаіла Саакашвілі для выступлення ў эфіры беларускага тэлебачання.
«Для нас, для Расіі, спадар Саакашвілі — ізгой, ніякіх адносін з ім няма і быць не можа», — заявіў ён, каментуючы гэтую падзею.
«Любое паляпшэнне адносін з Грузіяй можа быць толькі ў тым выпадку, калі прэзідэнтам у гэтай краіне будзе іншы чалавек», — сказаў Грызлоў, падкрэсліўшы, што гэта асабістая пазіцыя.
«Тыя, хто дае магчымасць Саакашвілі адчуваць сябе прэзыдэнтам, у тым ліку ў іншай краіне, прымаюць рашэнні, якія не могуць паўплываць на паляпшэнне адносінаў з Расіяй», — заключыў ён.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары