Грамадства

Маладым спецыялістам сяла штомесяц даплацяць па 180 тысяч

Урад спадзяецца, што дзеля гэтых грошай моладзь застанецца працаваць у вёсцы.

Урад Беларусі ў тры разы павялічыў памер надбаўкі, якая выплачваецца маладым спецыялістам, якія адправіліся працаваць на сяло.

Надбаўкі маладым спецыялістам, якія прыбылі на працу ў сельскагаспадарчыя арганізацыі па накіраваннях навучальных устаноў выплачваліся і раней. Асноўнай умовай было тое, што гэтыя спецыялісты пасля адпрацоўкі абавязковага размеркавання заставаліся працаваць у сельгасарганізацыях. Каб падтрымаць спецыялістаў матэрыяльна, ім на працягу трох гадоў рабілася даплата да іх заработнай платы ў памеры адной тарыфнай стаўкі першага разраду. На 1 ліпеня 2010 года яна складала 90 тысяч рублёў.

Паводле рашэння ўрада,

з цяперашняга часу памер даплаты маладым спецыялістам, якія засталіся працаваць у сельгасарганізацыі пасля адпрацоўкі абавязковага размеркавання, будзе складаць трохразовы памер тарыфнай стаўкі першага разраду, прадугледжанай для работнікаў бюджэтнай сферы. Гэта ўжо 270 тысяч рублёў.

На думку ўрада, такая матэрыяльная падтрымка, якая будзе аказвацца за кошт сродкаў рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, дапаможа вырашыць кадравую праблему на сяле і стане той рухаючай сілай, якая верне ў вёску моладзь.

Каментары

Цяпер чытаюць

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»11

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Усе навіны →
Усе навіны

«Інкрымінавалі «здраду дзяржаве», а ён сам проста абстукваў колы ў цягнікоў»6

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е на суткі з хвосцікам. Раней да таго некалькі разоў заклікаў Зяленскі

Стала вядома, на каго рыхтавала палітычны замах міжнародная група, затрыманая ў Грэцыі і Літве

На Гродзеншчыне жанчына трапіла ў рэанімацыю пасля ўкусу кляшча

Бацька аднаго з маладзёнаў, асуджаных па справе «Чорных салаўёў», запісаў відэазварот да Лукашэнкі4

Прыпынак з мазаікай у Рэчыцкім раёне ўратаваць не ўдалося — яго рыхтуюць да зносу3

Патрыярх Кірыл у красавіку павіншаваў вернікаў са святам, якое адзначаюць у студзені. І гэта не была агаворка4

«Камунарка» прарэкламавала шакалад «Губоповский» у сацсетках33

Сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю «Новой газеты» ў Маскве1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»11

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць