Культура44

Памяці герояў

У 1863 годзе Лідскі павет паўстаў адным з першых.

25 ліпеня ў Лідскім раёне адбылося ўшанаванне памяці паўстанцаў, палеглых у сутычцы з расійскімі войскамі ў 1863 годзе.

У нядзелю 25 ліпеня ў полі ля вёскі Малое Ольжава, за 12 км ад Ліды, на былым месцы бою з царскімі войскамі запалілі знічкі ды ўсклалі кветкі. Ксёндз Рычард з Белагруды адслужыў імшу. Кіраўнік лідскай суполкі ТБМ Станіслаў Суднік нагадаў прысутным пра тагачасныя падзеі і трагічны лёс паўстанцаў.

У 1863 годзе Лідскі павет паўстаў адным з першых. Станіслаў Суднік натхнёна тлумачыць гэта вялікай канцэнтрацыяй патрыётаў у ваколіцах Вільні. Супраць паўстанцаў неўзабаве былі накіраваныя царскія войскі.

На полі спачываюць рэшткі атрада Людвіка Нарбута, які адступаў ў бок Польшчы цераз Нёман. Колькасць палеглых невядомая — адмысловыя раскопкі не вяліся, і цяпер наўрад ці які археолаг будзе варушыць косткі памерлых.

Атрад Нарбута быў нешматлікім, але пад ягоным кіраўніцтвам ваявалі Францішак Багушэвіч, Міхал Андрыёлі, каторы пазней у Італіі стварыў карціну «Смерць Л. Нарбута».

Жалобнае мерапрыемства на памятным месцы ўпершыню было праведзена ў 1995 г. Традыцыйная імпрэза штогод ладзіцца ў апошнюю нядзелю ліпеня, перад угодкамі абвяшчэння Дэкларацыі аб суверэнітэце 27 ліпеня 1990 г.

Сёлета 27 ліпеня сябры лідскага ТБМ плануюць наведаць магілу ксяндза Адама Фалькоўскага, пакаранага за чытанне маніфесту паўстання.

Першы каменны помнік на полі бою ўсталяваны адразу ў 1863 г. У 1925 г. быў пастаўлены драўляны крыж, які некалькі гадоў таму зруйнавалі невядомыя. Цяпер на полі засталіся два драўляныя крыжы, усталяваныя ў 1995-м. На іх па-беларуску і па-польску выбіты надпісы «Змагарам за незалежнасць».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі5

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Сістэмнага адміністратара Беларускай чыгункі і былога спецназаўца асудзілі за палітыку і абвесцілі тэрарыстам4

Іранскія шахеды прыляцелі ў Азербайджан — адзін упаў каля школы, другі выбухнуў на тэрыторыі аэрапорта11

Нявеста адправіла жаніха перад вяселлем на псіхіятрычную экспертызу7

«Пра страту $78 000 я б моцна перажывала». Беларуска своечасова адмовілася ад купляння кватэры3

«Увечары тэлефануе лекар з паліклінікі і распавядае вынікі аналізаў — гэта проста шок!» Беларусы распавялі пра медыцыну ў Літве13

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Праезд у мінскай маршрутцы, што меўся падаражэць да пяці рублёў, будзе каштаваць меней

Выйшаў серыял «Малады Шэрлак» ад Гая Рычы

Мінсувязі распавяло, дзе ў Беларусі паскорыўся інтэрнэт, а дзе прыйдзецца пачакаць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі5

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць