Музыка55

У Латвіі адкрываецца фестываль «Новая хваля», ад Беларусі бярэ ўдзел Litesound

У Юрмале (Латвія) 27 ліпеня адкрываецца VIII Міжнародны конкурс маладых выканаўцаў «Новая хваля — 2010» адкрываецца 27 ліпеня ў Юрмале (Латвія).

Паводле інфармацыі афіцыйнага сайта конкурсу, удзельнікі і госці конкурсу па традыцыі пройдуць па «чырвонай дарожцы» ад мора да канцэртнай залы «Дзінтары».

Беларусь прадстаўляе гурт Litesound.

Конкурсныя канцэрты пройдуць 28, 29 і 31 ліпеня.

Для першага конкурснага канцэрта, дзе выконваюцца сусветныя хіты, Litesound выбрала кампазіцыю Amazed экс-саліста гурту Blue Джэймса Дункана. На другім конкурсным дні, дзе будзе прадстаўлены хіт сваёй краіны, беларускі гурт выканае песню «Мама» Валерыя Галаўко. На трэцім конкурсным канцэрце Litesound праспявае ўласную кампазіцыю Rock tonight. Трансляваць конкурс будзе Першы канал Белтэлерадыёкампаніі.

У другі і трэці конкурсныя дні на «Новай хвалі-2010» выступіць пад шостым нумарам. Парадак выступлення канкурсантаў у першы дзень традыцыйна вызначыцца сёння на гала-канцэрце, прысвечаным адкрыццю конкурсу.

У складзе гурту Litesound — Дзмітрый і Уладзімір Каракіны, а таксама італьянскі музыкант і кампазітар Якопа Маса і юная выканаўца Ганна Ваганава.

Летась прадстаўнік Беларусі на «Новай хвалі» Макс Лоранс заняў 10-е месца. У 2008 годзе беларускі выканаўца Іван Вабішчэвіч (Дзядзька Ваня) заняў 14-е месца, але пры гэтым атрымаў прыз Алы Пугачовай.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду12

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць