Свет

Заходнія разведкі: Іран не купляў С-300 у Беларусі

Па дадзеных заходніх разведслужб, Іран не купляў расійскія зенітныя ракетныя комплексы С-300 у Беларусі ці якой-небудзь іншай краіны, паведамляе 9 жніўня ізраільская Jerusalem Post.

Раней іранскае інфармагенцтва Tehera паведаміла, што Тэгеран набыў дзве сістэмы С-300 у Беларусі і дзве — у іншай дзяржавы.

Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Беларусі абверг інфармацыю аб продажы ў Іран двух зенітных ракетных комплексаў С-300. Як паведаміў прадстаўнік Дзяржкамвайскпраму па інфармацыі і сувязях з грамадскасцю Уладзімір Лаўранюк, з Тэгеранам беларускі бок не вёў перамоваў па дадзенай тэматыцы і не пастаўляў у Іран ні комплексы С-300, ні іх кампаненты.

Лаўранюк заявіў, што Беларусь няўхільна выконвае свае абавязацельствы ў сферы экспартнага кантролю.

У 2007 годзе Іран і Расія падпісалі кантракт на пастаўку ракетных комплексаў С-300, аднак пагадненне да гэтага часу не адбылося праз рашучыя пратэсты Ізраіля і ЗША, якія асцерагаюцца узмацнення іранскай вайсковай сілы і. Між тым, па дадзеных расійскіх уладаў, гэты кантракт не быў скасаваны.

ААН наклала на Тэгеран фінансавыя санкцыі ў адказ на адмову спыніць узбагачэнне ўрану. Іранскія ўлады настойваюць на мірным характары сваёй ядзернай праграмы і супрацоўнічаюць з МАГАТЭ.

Каментары

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную10

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць