Здароўе22

Брытанскія навукоўцы адкрылі звышнебяспечнае захворванне

Яно можа мець значна больш наступстваў за свіны грып.

Брытанскія навукоўцы папярэджваюць пра новае надзвычай небясьпечнае захворваньне, якое можа мець значна больш наступстваў за сьвіны грып.
Размова ідзе пра бактэрыяльны ген NDM-1, які лёгка пераходзіць ад бактэрыяў аднаго віду да іншага і зьяўляецца надзвычай неўспрымальным для самых моцных антыбіётыкаў.

Сваім назовам NDM-1 (New Delhi metallo-lactamase-1) абавязаны Індыі. Як адзначаюць дасьледчыкі ўнівэрсытэту Кардыф (Вялікабрытанія) ў артыкуле, зьмешчаным у апошнім нумары аўтарытэтнага мэдычнага часопісу Lancet, упершыню так званая супэрбактэрыя была выяўленая год таму ў кішэчнай флёры аднаго швэда. Падобна многім іншым заходнім турыстам, галоўным чынам брытанцам, швэд наведаў Індыю, каб параўнальна за невялікія грошы легчы пад нож плястычнага хірурга. Вярнуўшыся дадому, мужчына напачатку адчуў нейкае недамаганьне, падобнае таму, што бывае пад час вострай рэсьпіраторнай інфэкцыі.

Кепскае самаадчуваньне аказалася працяглым, а высокая тэмпэратура не зьніжалася. Прыём мэдыкамэнтаў, пад канец даволі моцных, быў безвыніковым. Наадварот, лячэньне нібыта садзейнічала разьвіцьцю хваробы нявысьветленага паходжаньня.

Штосьці падобнае прыкладна ў той жа час назіралася і ў аднаго бэльгійца. Гэты чалавек падарожнічаў на аўтамабілі па Індыі і Пакістане, трапіў у аварыю, у выніку быў дастаўлены ў адзін зь мясцовых шпіталяў. Па вяртаньні дадому — тая ж незвычайная карціна, што і ў швэда.

Сёлета наяўнасьць супэрбактэрыі афіцыйна выяўленая ў дзесяткаў жыхароў іншых заходніх краін — ЗША, Канады, Нідэрляндах, Брытаніі, Аўстраліі. Многія зь іх таксама рабілі так званыя «мэдычныя туры» ў Паўднёвую Азію, найперш, у Індыю, Пакістан, Бангладэш…

Як сьведчыць вядучы аўстралійскі лекар — інфэкцыяніст з унівэрсытэцкай клінікі ў Канберы Пітэр Кольнан, які цяпер назірае

Праблемы, выкліканыя NDM-1, узмацняюцца тым, што ў бліжэйшыя 10 — 20 гадоў узьнікненьня аніякіх новых эфэктыўных антыбіётыкаў не прадбачыцца.
Іншымі словамі, пацыенту практычна нішто не дапаможа.за трыма «сьвежымі» хворымі на NDM-1, «тое, што цяпер назіраецца ў заходніх шпіталях, гэта ўсяго толькі вяршыня айсбэргу. Неўзабаве мэдыкі сутыкнуцца куды з большай колькасьцю падобных хворых».

Што да Вялікабрытаніі, дзе зафіксавана 50 выпадкаў супэрінфэкцыі, у тым ліку зь некалькімі сьмяротнымі вынікамі, то міністэрства аховы здароўя гэтай краіны заявіла пра сапраўдную трывогу ў сувязі зь існуючай сытуацыяй. Паводле экспэртаў, такія заявы робяцца надзвычай рэдка.

Як сьведчыць адзін з адмыслоўцаў брытанскага Агенцтва па абароне здароўя доктар Дэвід Лівэрмор, «у некаторых выпадках сымптомы былі выяўленыя слаба, у іншых — надзвычай моцна, аж да заражэньня крыві». Паводле Лівэрмора, пакуль ген NDM-1 знайшлі ў дзьвюх бактэрыях — узбуджальніку пнэўманіі і ў кішэчнай палачцы. Аднак відавочна, што фэрмэнты NDM-1 таксама сынтэзуюцца многімі іншымі бактэрыямі, а гэта можа прывесьці да ўзьнікненьня бактэрыяльнага штаму, звышустойлівага нават да самага сучаснага наймацнейшага віду антыбіётыкаў з групы карбапэнемаў. Праблема ўзмацняецца тым, што ў бліжэйшыя 10 — 20 гадоў ўзьнікненьне ніякіх новых эфэктыўных антыбіётыкаў не прадбачыцца. Іншымі словамі, пацыенту, якія пакутуе на NDM-1 практычна нішто не дапаможа.

Як адзначаюць мэдыкі, цяпер сваю галоўную задачу яны бачаць выключна ў хуткім выяўленьні хворых гэтай формай інфэкцыі і іх ізаляцыі. Пакуль, кажуць адмыслоўцы, пераважная большасьць пацыентаў з бактэрыяльным заражэньнем NDM-1 паддаецца лячэньню камбінаванымі антыбіётыкамі.

У сваю чаргу, ведамствы па ахове здароўя рэкамэндуюць лекарам дбайна выконваць звычайныя меры гігіены, уключна з уборкай шпіталяў, стэрылізацыяй інструмэнтаў і абсталяваньня, а таксама элемэнтарным мыцьцём рук.

«Усім шпіталям варта трымаць інфэкцыю пад кантролем і не дапускаць яе распаўсюду, кажуць у міністэрства аховы здароўя Вялікабрытаніі.
Для гэтага неабходна ўдакладняць, ці не праходзіў пацыент лячэньня за мяжой і накіроўваць аналізы на экспэртызу ў Агенцтва па абароне здароўя».

Палітычныя колы Індыі лічаць дасьледаваньні брытанскіх навукоўцаў аб NDM-1 «тэорыяй змовы супраць краіны». Яны таксама пратэстую і супраць самой назвы New Delhi metallo-lactamase-1

Пакуль, запэўніваюць у міністэрстве, колькасьць захворваньняў адносна невялікая, і Агенцтва працягвае адсочваць сытуацыю і прасоўваць распрацоўку новых антыбіётыкаў сумесна з калегамі зь іншых краін».

Тым часам палітычныя колы Індыі лічаць зьмешчаную ў часопісе Lancet новую тэорыю брытанскіх навукоўцаў аб гене, адказным за рэзыстэнтнасьць антыбіётыкаў, «тэорыяй змовы супраць краіны».
Напярэдадні міністэрства аховы здароўя Індыі заявіла, што дасьледаваньне можа выклікаць паніку. Таксама ведамства асудзіла прапанаваную навукоўцамі назву новага гена NDM-1 (New Delhi metallo-lactamase-1), якая ў перакладзе азначае «новы дэлійскі мэталя-лакткамаз-1».

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ22

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін павіншаваў Трампа з 80‑годдзем і заявіў, што чакае Зяленскага ў Маскве. Крэмль сцвярджае, што прэзідэнт ЗША паабяцаў уздзейнічаць на Кіеў9

«Я ў калоніі быў больш вольны». Былы палітвязень Тамаз Піпія расказаў пра 6 гадоў за кратамі і новую паранаідальную беларускую рэальнасць12

Партыі сябра Лукашэнкі не хапіла каля 160 галасоў з усёй Арменіі, каб трапіць у парламент2

Выйшаў на свабоду палітзняволены фанат Цімур Піпія1

Ордэн за перайменаванне палка УПА: прэзідэнт Польшчы даў Зяленскаму некалькі дзён на вырашэнне канфлікту53

Так рэцэптаў беларускіх страў яшчэ ніхто не здымаў ВІДЭА12

«Уцякалі ад мігрантаў і гендарнай ідэалогіі». Прапаганда паказала яшчэ адну сям'ю ковід-дысідэнтаў, якая перабралася з Германіі ў Беларусь17

У Полацку адкрылі музей самага старажытнага манастыра Беларусі6

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ22

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць