Здарэнні

Забойства праз каханне, сямейная мафія і 100 літраў брагі

Пра крымінальнае жыццё сталіцы піша капітан міліцыі Сяргей Шатрун.

Слова — не верабей

15 жніўня 2010 г. у адной з кватэраў дома 24 па вул. Лынькова двое мужчын і жанчына распівалі спіртное. Як часта бывае, пасля ладнай колькасці прынятага на грудзі спіртнога паміж мужчынамі ўзнікла сварка, падчас якой гаспадар кватэры раптам схапіў кухонны нож і ўдарыў ім у жывот свайго нядаўняга сабутэльніка. Ад атрыманага ранення госць неўзабаве памёр.

Нарад Фрунзенскага аддзела аховы ў складзе прапаршчыка міліцыі Фёдара Сарокі і старшага сяржанта міліцыі Юрыя Саевіча, які патруляваў вуліцы сталіцы, атрымаў інфармацыю аб здзейсненым забойстве. Неўзабаве міліцыянты затрымалі раней ужо судзімага за забойства грамадзяніна, які пазней растлумачыў, што гэтым разам чалавека забіў праз тое, што той нетактоўна адазваўся пра яго сужыцельніцу.

Па дадзеным факце Фрунзенскім РУУС г. Мінска распачатая крымінальная справа па ч.1 арт. 139 (забойства) Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Сямейны падрад

Раніцай 13 жніўня 2010 г. дзяжурны перадаў у эфір: групе затрымання Фрунзенскага аддзела аховы тэрмінова выбыць на вул. Прытыцкага, 42. Да прыбылых на месца здарэння прапаршчыка міліцыі Андрэя Самусевіча і старшага сяржанта міліцыі Дзмітрыя Кабылянца звярнулася жанчына, якая стала ахвярай рабавання. Двое малойчыкаў вырвалі ў яе сумку з каштоўнасцямі і ўцяклі. Атрымаўшы прыкметы рабаўнікоў і кірунак, у якім яны схаваліся, супрацоўнікі міліцыі выклікалі на дапамогу яшчэ адну патрульную групу затрымання ў складзе сяржантаў міліцыі Юрыя Ткачэнкі і Аляксандра Сеўрука і пачалі адпрацоўваць вуліцы ў напрамку, у якім схаваліся злачынцы. Па прыкметах нарадамі аховы былі затрыманыя двое маладых людзей, 1989 і 1994 г.н. (як пазней высветлілася — браты), якія праз некалькі хвілін пасля першага ўдалага рабавання паспрабавалі адабраць сумачку яшчэ ў адной міначкі. Цяпер браты, якія наўрад ці спыніліся б на дасягнутым, знаходзяцца пад вартай, чакаючы суду.

Па дадзеным факце Фрунзенскім РУУС г. Мінска распачатая крымінальная справа па ч.2 ст.206 (рабаванне) КК РБ.

П’янству — не 

У рамках рэспубліканскай акцыі «П’янству — не» 12 жніўня 2010 г. супрацоўнікамі Фрунзенскага аддзела аховы і Фрунзенскага РУУС г. Мінска было арганізаванае рэйдавае мерапрыемства, падчас якога міліцыянты для адпрацоўкі аператыўнай інфармацыі выязджалі ў вёску Студзенка Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Падчас мерапрыемства затрыманая мясцовая жыхарка, што прадавала вырабленыя ёю самагон і віно. Тут жа былі выяўленыя самагонны апарат і нарыхтаваная брага. Усяго ў Студзенцы было выяўлена каля 100 літраў спіртазмяшчальнай вадкасці.

Па дарозе супрацоўнікі міліцыі зазірнулі ў мясцовую прадуктовую краму. Як высветлілася, не дарэмна. Быў выяўлены шэраг парушэнняў антыалкагольнага заканадаўства: прадавец рэалізоўваў віно без сертыфікатаў якасці, да таго ж пратэрмінаванае.

Цяпер парушальнікам давядзецца выплаціць салідныя штрафы.

Вярнулі грошы… для выплаты штрафу

Няўмольная статыстыка сведчыць аб тым, што ахвярамі злачынстваў часцей за ўсё робяцца бестурботныя грамадзяне, упэўненыя, што зводкі аб здзейсненых злачынствах ніяк не звязаныя з іх жыццём.

Так здарылася і з адным з грамадзян сталіцы. Атрымаўшы доўгачаканы заробак, ён вырашыў, што гэта добрая нагода расслабіцца. Не разлічыўшы з колькасцю прынятага спіртнога, да вечара ён заснуў на лавачцы. Паставы міліцыянт, які нёс службу недалёка ў аддзяленні банка, заўважыў, як да «стомленага» мужчыны падышлі хлопец з дзяўчынай і выцягнулі ў яго нейкі прадмет. Прыбылы на выклік на працягу трох хвілін нарад групы затрымання Фрунзенскага аддзела аховы неўзабаве па прыкметах затрымаў пару. Гэта аказаліся раней судзімы за крадзеж малады чалавек, які нідзе не працаваў, і дзяўчына, што была ў дэкрэтным адпачынку. Яны скралі ў мужчыны мабільны тэлефон і 250 тыс. рублёў.

Па дадзеным факце Фрунзенскім РУУС г. Мінска распачатая крымінальная справа па ч.2 ст.205 (крадзеж) КК РБ.

Дарэчы, пацярпелы таксама быў прыцягнуты да адказнасці, але толькі адміністрацыйнай — за з’яўленне ў грамадскім месцы ў п’яным выглядзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына8

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына

Усе навіны →
Усе навіны

Дэма-версію гульні Tales of Meadows пра старажытны Тураў выпусцілі ў Steam8

У Мінску на Нямізе падлетак перабягаў дарогу і трапіў пад машыну3

У Горках правялі спаборніцтвы па трактарным біятлоне1

У Астравецкім раёне школьны ўрок да Дня роднай мовы правёў ксёндз4

У мінскім парку Горкага з'явіліся дзясяткі снегавых і ледзяных фігур ФОТАФАКТ3

У Google Gemini дадалі генератар музыкі1

У мінскім пяціпавярховіку прарвала трубу з гарачай вадой, а камунальнікі тыдзень не варушацца

У Тайландзе паліцыя затрымала серыйнага рабаўніка, пераапрануўшыся ў касцюмы львоў ВІДЭА

У Баранавічах на Масленіцу спяклі трохметровы блін ФОТЫ6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына8

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць