Афіша1818

«Ліберальны клуб» запрашае

...прыняць удзел у ідэалагічных дэбатах паміж прадстаўнікамі моладзевых арганізацый на тэму «Стратэгіі моладзевых палітычных суб’ектаў падчас прэзідэнцкай кампаніі».

...прыняць удзел у ідэалагічных дэбатах паміж прадстаўнікамі моладзевых арганізацый на тэму «Стратэгіі моладзевых палітычных суб’ектаў падчас прэзідэнцкай кампаніі».

На сённяшні дзень у Беларусі аналіз моладзевага трэцяга сектару паказаў яго вельмі сціплыя маштабы: у цэлым, моладзевыя арганізацыі складаюць каля 10% ад агульнай колькасці зарэгістраваных грамадскіх арганізацый, і, па‑другое, большая частка зарэгістраваных моладзевых аб’яднанняў арыентавана на вырашэнне сацыяльных праблем. Грамадска‑палітычныя праблемы не застаюцца без увагі, але вырашаюцца яны ўжо па‑іншаму.

У Беларусі існуюць тры найбуйнейшыя моладзевыя аб’яднанні: БРСМ, БРПА і БКМА. Хоць дадзеныя арганізацыі і лічацца найбуйнейшымі, большая частка маладых людзей з’яўляюцца сябрамі гэтых аб’яднанняў намінальна. Моладзь, якая імкнецца да альтэрнатывы, таксама аб’ядноўваецца ў розныя рухі, ініцыятывы і аб’яднанні. Абсалютная большасць такіх альтэрнатыўных аб’яднанняў не маюць афіцыйнай рэгістрацыі і, у бальшыні выпадкаў, з’яўляюцца моладзевымі фракцыямі пры апазіцыйных палітычных партыях.

Калі з праўладнымі арганізацыямі ў плане стратэгіі ўдзелу падчас прэзідэнцкай кампаніі ўсё дастаткова зразумела, то ў выпадку з апазіцыйнымі моладзевымі арганізацыямі можна канстатаваць наяўнасць некалькіх стратэгій: праца на адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл і арганізацыя масавых пратэстаў пасля выбараў; ці праца толькі на арганізацыю масавых пратэстаў без падтрымкі ідэі вызначэння адзінага кандыдата.

Падчас ідэалагічных дэбатаў лідэры беларускіх моладзевых арганізацый прадставяць асабістую пазіцыю па вызначанай праблеме і возьмуць удзел у дыскусіі паміж сабой.

У дэбатах прымуць удзел:

«Маладыя дэмакраты» (спікер — Міхаіл Пашкевіч), кампанія «Jeans — За свабоду!» ( Максім Вінярскі), «Нацыянал‑бальшавікі Беларусі» (Яўген Контуш), ГА «Рух будучыні» (Вячаслаў Дзіянаў), «Моладзь БНФ» (Антон Каліноўскі), «Маладая Беларусь» (Артур Фінькевіч), моладзевая секцыя Беларускага славянскага камітэта «Вікторыя» (Аляксей Рашэтнік), моладзевая ініцыятыва «Авангард» (Марат Абрамоўскі).

Мадэратар дыскусіі:

Аляксандр Апейкін — эксперт ГА «Ліберальны клуб»

Час правядзення дыскусіі: 10 верасня 2010 г. 19.30.

Час рэгістрацыі ўдзельнікаў і прадстаўнікоў СМІ, а таксама лёсаванне дэбатных пар: 18.30‑19.20

Месца правядзення: клубнае памяшканне Мінскага Міжнароднага адукацыйнага цэнтра (пр‑кт. Газеты Праўда 11).

Праграма мерапрыемства:

19.30 — 19.40 Уступ мадэратара, прадстаўленне ўдзельнікаў дэбатаў;

19.40 — 19.50 Выступы першай пары дыскусантаў;

19.50 — 20.10 Пытанні і каментары з залі. Пытанні мадэаратара. Пытанні журналістаў. Выступ экспертаў;

20.10 — 20.20 Выступы другой пары дыскусантаў.;

20.20 — 20.40 Пытанні і каментары з залі. Пытанні мадэаратара. Пытанні журналістаў. Выступ экспертаў;

20.40 — 20.50 Выступы трэцяй пары дыскусантаў;

20.50 — 21:10 Пытанні і каментары з залі. Пытанні мадэаратара. Пытанні журналістаў. Выступ экспертаў;

21:10 — 21:20 Выступы чацвертай пары дыскусантаў;

21:20 — 21:40 Пытанні і каментары з залі. Пытанні мадэаратара. Пытанні журналістаў. Выступ экспертаў;

21:40 ‑ Завяршэнне дэбатаў. Заключнае слова мадэратара. Вячэра;

За дадатковай інфармацыяй просім звяртацца па тэлефонах:

+375292552362 — Аляксандр.

Каментары18

Цяпер чытаюць

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ42

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Германіі разграміла Кюрасаа7

Эпатажны спявак Oliver Tree і яшчэ пяць чалавек загінулі ў Бразіліі пасля сутыкнення верталётаў1

На Беласточчыне прайшоў фестываль беларускай традыцыі Soncahraj ФОТЫ4

Беднасць сапраўды забівае хутчэй. Сацыяльная няроўнасць і дыскрымінацыя прымушаюць наша цела старэць на ўзроўні ДНК1

«Калі Расія пераможа. Адзін са сцэнароў». Пра што гэты бестсэлер?19

Жонка Аляксандра Мілінкевіча расказала пра ягоны стан: памяць захавалася, але з рухальным апаратам вялікія праблемы5

У Харкаве пасля ўдару расійскага беспілотніка гарыць Мастацкі музей. Карціны ратуюць ад агню і вады2

Што ўмее новы Lego? Пагулялі ў яго, каб зразумець, ці зможа ён замяніць дзецям смартфоны1

Штучны інтэлект стварыў універсальную вакцыну ад усіх каранавірусаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ42

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць