Свет

Літаратурны Нобэль для Архана Памука

Сёньня Нобэлеўскі камітэт прысудзіў літаратурную Нобэлеўскую прэмію турэцкаму пісьменьніку Архану Памуку. Узнагарода дасталася яму за пошук душы свайго роднага гораду Стамбулу і «адкрыцьцё новых сымбаляў сутыкненьня і перапляценьня культур». Памук — кандыдат прадказальны. Ён разглядаўся як фаварыт ва ўсіх папярэдніх рэйтынгах.

Сёлетнім ляўрэатам літаратурнай узнагароды Нобэль стаў турэцкі пісьменьнік Архан Памук. Гэтым разам Швэдзкая Каралеўская Акадэмія не зьдзівіла нікога – Памук быў фаварытам усіх сёлетніх пераднобэлеўскіх рэйтынгаў.

Узнагародзілі пісьменьніка, які "ў пошуках мэлянхалічнай душы свайго роднага гораду адкрыў новыя сымбалі сутыкненьня і перапляценьня культураў» – так напісала Швэдзкая Каралеўская Акадэмія ў абгрунтаваньні свайго рашэньня.

Кніжкі гэтага пісьменьніка, які жыве ў Стамбуле, выдадзеныя да гэтага часу ў 40 краінах і перакладзеныя больш як на 30 моваў ва ўсім сьвеце.

Сёлетні нобэлеўскі ляўрэат нарадзіўся ў заможнай турэцкай сям’і ў Стамбуле ў 1952 г. На сваёй радзіме ён лічыцца спрэчнай постацьцю. Колькі год таму ён адважыўся на міжнародным форуме закрануць тэму табу для турэцкіх мэдыяў – разьню армянаў, якую сучасныя гісторыкі лічаць першым генацыдам XX ст. Супраць пісьменьніка была распачатая справа за «абразу турэцкага народу». Раней Памук даў інтэрвію нямецкай прэсе. У ім ён сьцьвердзіў, што на турэцкую дэмакратыю вельмі кепска ўплывае войска гэтай краіны. Людзі палілі кніжкі Памука на вуліцах.

Вольга Данішэвіч

Сёньня Нобэлеўскі камітэт прысудзіў літаратурную Нобэлеўскую прэмію турэцкаму пісьменьніку Архану Памуку. Узнагарода дасталася яму за «адкрыцьцё новых сымбаляў сутыкненьня і перапляценьня культур». Памук разглядаўся як фаварыт ва ўсіх папярэдніх рэйтынгах.

Раманы Архана Памука маюць папулярнасьць як у інтэлектуальнага, так і ў масавага чытача. Ён вядомы таксама актыўнай грамадзянскай пазыцыяй. Нядаўна ён мусіў устаць перад судом за выказваньне салідарнасьці з курдзкім нацыянальным рухам, трэба адзначыць, што Памук – пісьменьнік стамбульскі ў такой самай ступені, як і турэцкі. А Стамбул – гэта не Турэччына, кажа турэцкая прымаўка.

На беларускую творы Памука дагэтуль не перакладаліся. «Наша Ніва» рыхтуе першы пераклад з новага Нобэлеўскага ляўрэата ў наступны выпуск тыднёвіка.

МБ

Каментары

Цяпер чытаюць

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?10

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што «Праект Свабода» у Армузскім праліве будзе прыпынены2

Сталіца Мексікі апускаецца пад зямлю так хутка, што гэта бачна з космасу1

Першым фіналістам Лігі чэмпіёнаў стаў лонданскі «Арсенал»1

Пачаўся абвешчаны Уладзімірам Зяленскім «рэжым цішыні»2

Студэнт з Конга, які абурыўся цэнамі на Coca-Cola, пакінуў Беларусь і паабяцаў раскрыць праўду9

Хутка кіроўцы грамадскага транспарту ў Мінску перастануць прадаваць талоны на праезд7

У Гомелі ў дзяўчыны задымілася машына, а яна прыехала на ёй проста да бензакалонкі ВІДЭА9

Трамп: Ірану пара было б ужо і капітуляваць8

ЗША выдзеляць 100 мільёнаў даляраў на аднаўленне бяспекі саркафагу на Чарнобыльскай АЭС3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?10

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць