Грамадства

У Кіеве гаварылі пра Завадскага і Бябеніна

На мінулым тыдні ў сталіцы Ўкраіны адбылася прадстаўнічая міжнародная канферэнцыя на тэму «10 год таму — забойства Георгія Гангадзэ не раскрыта: Пошук новых шляхоў барацьбы з беспакаранасцю». Арганізатарамі дадзенага мерапрыемства выступілі дзве міжнародныя арганізацыі: International Media Support і Article 19.

Былі запрошаныя і беларускія прадстаўнікі, каб распавесці пра гвалтоўнае выкраданне Дзмітрыя Завадскага і пра сітуацыю са свабодай СМІ ў нашай краіне. У якасці дакладчыка ад Беларусі на канферэнцыі выступіў юрыдычны прадстаўнік Святланы Завадскай, юрыст і праваабаронца Гары Паганяйла.

Ён распавёў пра трагічны лёс Дзмітрыя Завадзкага, пра ход ягонай справы, якая прыпыненая ўжо з сакавіка 2006 году і ў падсумаванні адзначыў: «Беларуская дэмакратычная супольнасць спадзяецца, што з дапамогай міжнародных інстанцый і Расіі нам удасца даведацца праўду пра зніклых людзей ў Беларусі». У сваім выступе Гары Паганяйла нагадаў пра знікненні апазіцыйных лідэраў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, а таксама пра загадкавыя смерці журналістаў Васіля Гроднікава і Веранікі Чаркасавай.

На пытанне ўдзельнікаў канферэнцыі распавесці пра смерць журналіста Алега Бябеніна, спадар Паганяйла сказаў: «Мусяць быць правераныя ўсе абставіны смерці Алега Бябеніна, бо ў грамадства шмат пытанняў».

Валянціна Целічэнка, афіцыйны прадстаўнік Міраславы Гангадзэ, распавяла аб фактах забойства галоўнага рэдактара інтэрнэт-выдання «Украінская праўда» Георгія Гангадзэ і аб складанасцях прыцягнення да адказнасці замоўнікаў гэтага злачынства.

Фрэдэрыке Бер, супрацоўнік «Міжнароднай амністыі», зрабіла даклад пра ход расследавання ў Расіі забойства журналісткі Ганны Паліткоўскай і адзначыла: «„Міжнародная амністыя“ будзе і надалей уважліва сачыць за працэсамі па прыцягненню да адказнасці вінаватых у знікненнях, гвалце і смерцях журналістаў».

Вельмі цікавым і карысным для ўдзельнікаў канферэнцыі быў даклад госця з Мексікі спадара Рыкарда Гансалеса. У гэтай краіне вельмі небяспечная крымінагннная сітуацыя з прычыны таго, што дзяржава аб’явіла вайну арганізаванай злачыннасці. Менавіта ад арганізаванай злачыннасці ў Мексіцы і сыходзіць асноўная пагроза для журналістаў. Ад рук бандытаў тут з 2006 году загінула 12 журналістаў. Але ад каго б ні сыходзіла пагроза, у праваабаронцаў мусіць быць аб’яднаная тактыка.

Напрыканцы канферэнцыі па Скайпе выступіла Міраслава Гангадзэ, ўдава Георгія Гангадзэ. Яна адзначыла, што яе сям’і вельмі дапамагла ўвага міжнародных арганізацый. Але спадарыня Гангадзэ мусіла прызнаць:

«На жаль, пакуль не існуе дакладных міжнародных механізмаў супраць злачынстваў, якія здзяйсняюцца ў дачыненні да журналістаў.

І таму сёння ёсць нагода сабрацца ўсім сусветным арганізацыям і выпрацаваць правілы абароны журналістаў. Бо менавіта журналісты стаяць у першым шэрагу барацьбы з карупцыяй».

Варта адзначыць, што з падтрымкай і вітальным словам да ўдзельнікаў дадзенай канферэнцыі выступілі такія дзяржаўныя асобы, як Ніна Карпачова — упаўнаважаная Вярхоўнай Рады Ўкраіны па правах чалавека і Сабіна Лойтхойзэр-Шнарэнбергер — нямецкі федэральны міністр юстыцыі.

Падсумаваннем канферэнцыі паслужыла сумесная заява аб барацьбе з беспакаранасцю, звязаная з забойствамі журналістаў у Беларусі, Расіі і Ўкраіне, у якой адзначаецца, што нападзенні на журналістаў — гэта не толькі замахі на правы саміх журналістаў, але і замахі на права кожнага чалавека атрымліваць інфармацыю і ідэі.

Вечерам таго ж дня на галоўнай плошчы сталіцы Ўкраіны адбыўся пікет, удзельнікі якога трымалі вялікую расцяжку з тэкстам «Георгій — мы не забылі. Замоўнікаў забойства за краты». Натуральна, што такія пікеты мусяць свабодна і бесперашкодна адбывацца як і ў Беларусі, так і ў Расіі. Але пакуль толькі ўкраінцы заваявалі магчымасць карыстацца законным правам, якое гарантуюць Канстытуцыі нашых трох краін: «Кожны грамадзянін мае права на свабоду мірных сходаў».

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў81

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

На палітвязняў ужо сабралі 250 тысяч еўра4

Мінус $10 тысяч. Беларуска выплачвае доўг 14‑гадовага сына, які стаў кур'ерам махляроў4

У Падмаскоўі школьнік з нажом напаў на дзяцей2

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа61

Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»7

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку9

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў81

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць