Грамадства33

Пачнецца рэканструкцыя Нацыянальнага аэрапорта «Мінск»

Рэканструкцыю Нацыянальнага аэрапорта Мінск плануецца пачаць сёлета.

Аб гэтым 29 верасня на прэс-канферэнцыі паведаміў начальнік упраўлення стратэгічнага развіцця, каардынацыі і інвеставання транспартных сістэм Міністэрства транспарту і камунікацый Павел Бажанаў.

Ён адзначыў, што крэдытную лінію пад праект павінен выдзеліць «Эксімбанк» Кітая. Падрадчыкам з кітайскага боку вызначана Усекітайская імпартна-экспартная карпарацыя дакладнага машынабудавання. Цяпер у Кітаі знаходзіцца дырэктар дэпартамента па авіяцыі Вадзім Мельнік, які абмяркоўвае пытанні падпісання кантракта, пасля чаго можна будзе гаварыць аб адкрыцці крэдытнай лініі.

Паводле слоў Бажанава, «Эксімбанку» будуць прадстаўлены таксама дакументы па крэдытаванні іншых праектаў, якія запланаваны ў Беларусі з удзелам кітайскіх крэдытаў.

Як адзначыў прадстаўнік Мінтранса, падрыхтоўчыя работы па рэканструкцыі інфраструктуры Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» ужо вядуцца. «Прадстаўнікі кітайскай карпарацыі прыязджалі да нас, была агледжана тэрыторыя, цяпер вядуцца перадпраектныя напрацоўкі. Як толькі будзе адкрыта крэдытная лінія, пачнецца непасрэдная рэалізацыя праекта. Мы спадзяемся, што ўжо сёлета пачнуцца канкрэтныя дзеянні па рэканструкцыі аэрапорта», — сказаў Бажанаў.

Паводле яго слоў, цяпер усё залежыць ад кітайскага боку і, у прыватнасці, ад таго, як хутка ён зможа аформіць крэдыт. Кітайскае заканадаўства «прадугледжвае дакладны і доўгі разгляд такіх дакументаў». «З нашага боку ўсё гатова, справа за кітайскім бокам. Адкрыецца фінансаванне — і пачнуцца актыўныя работы», — падкрэсліў прадстаўнік Мінтранса.

Двухбаковым пагадненнем па гэтым праекце прадугледжаны рэканструкцыя дзейнага аэравакзальнага комплексу, стварэнне міжнароднага пасажырскага тэрмінала, абсталяванне аэрапорта сістэмамі бяспекі і абвяшчэння, будаўніцтва другой узлётна-пасадачнай паласы з магчымасцю прыёму самалётаў Airbus А380.

Каментары3

Цяпер чытаюць

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе11

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Усе навіны →
Усе навіны

«Галодныя гульні». Заўзятары — пра спробы купіць білеты на хакейнае «Дынама»3

Орбан у размове з Пуціным параўнаў сябе з мышанём, што дапамагае Пуціну, льву15

Экіпаж «Артэміда-2» выявіў на Месяцы два новыя кратары. Адзін з іх назвалі ў гонар памерлай жонкі камандзіра місіі1

Беларускі бізнэсмен стаў уладальнікам найбуйнейшай сеткі крам Samsung у Польшчы1

Беларус хацеў падаць заяву на ДНЖ у Польшчы, але па памылцы адправіў свой пашпарт у падатковую інспекцыю1

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі41

Арыштаваны грамадскі актывіст, шматдзетны бацька Віктар Яўмененка3

Расія атакавала пасажырскі аўтобус у цэнтры Нікапаля Днепрапятроўскай вобласці FPV-беспілотнікам

КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем «Беларускую нацыянальную кааліцыю», а загінулага Мікіту Крыўцова назваў адным з яе арганізатараў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе11

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць