Літаратура3333

The New York Review of Books надрукаваў рэцэнзію на раман «Параноя»

Рэцэнзент Цімаці Снайдэр распавёў таксама пра рэпрэсіі супраць беларускай культуры.

Адно з самых аўтарытэтных кніжных выданняў свету, The New York Review of Books, надрукавала сваю рэцэнзію на раман Віктара Марціновіча «Параноя». Рэцэнзію на яе напісаў гісторык, выкладчык Ельскага універсітэту, прафесар Цімаці Снайдэр. Раман «Параноя» распавядае пра каханне ва ўмовах дыктатуры, ды амаль адразу пасля выхаду гэты твор быў няголасна забаронены для беларускага кнігараспаўсюду.

— Я натуральна знаходжуся ва ўзрушаным стане, — кажа пісьменнік Віктар Марціновіч. — Дагэтуль шмат хто з маіх знаёмых не прымаў мяне як літаратара, хіба як чалавека, які распіярыўся на ўсю Беларусь. А цяпер, калі такое выданне, як The New York Review of Books напісала пра «Параною», для мяне гэта як падтрымка маёй пазіцыі, што я пісаў раман не дзеля піяру, а дзеля літаратуры.

Цімаці Снайдэр у артыкуле-рэцэнзіі In Darkest Belarus/«У змрочнай Беларусі» зазначае, што Марціновіч «аднаўляе ўсе класічныя для дысідэнцкай літаратуры Ўсходняй Еўропы цверджанні»: сістэма гэта не толькі кіраўнікі, гэта таксама і кіраваныя, самацэнзура мацнейшая за цэнзуру. У сваім артыкуле Снайдэр распавядае не толькі пра раман «Параноя», але і шырэй — пра беларускую культуру. У прыватнасці, пра рэпрэсіі супраць беларускай літаратуры на працягу ХХ ст. У дадатак у рэцэнзіі Снайдэр дае сваё бачанне тоеснасці сучасных беларусаў.

Калі хто не чытаў: раман «Параноя» распавядае аб краіне, падобнай да Беларусі, і горадзе, падобным да Мінска. Ёсць там і пра дыктатуру, і пра чалавечыя адносіны. Галоўны герой сустракае казачную прынцэсу з купай грошай, аўто і кватэрамі, якая выяўляецца палюбоўніцай кіраўніка дзяржавы. Усе спатканні каханкаў дэталёва занатоўваюцца праслухоўкай Міністэрства бяспекі. Шмат хто знайшоў у кнізе Марціновіча падабенства з оруэлаўскім «1984». Раман, выдадзены ў Расіі, амаль імгненна быў забаронены да продажу ў Беларусі. Дарэчы, першы пераклад урыўкаў з гэтага расійскамоўнага раману быў надрукаваны па-беларуску. Выбраныя месцы былі апублікаваныя ў часопісе ARCHE ў перакладзе Ўладзя Лянкевіча.

Каментары33

Цяпер чытаюць

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў новую гандлёвую вайну Еўропе13

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

Турагенцтвы паведамляюць пра адмену рэйсаў у Тайланд. Магчыма, гэта рэха вайны ў Іране

Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава разам спелі на 75‑годдзі Уладзіміра Цэслера31

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

«Кожнаму не дагодзіш». Улады пакрыўдзіліся на параўнанне з надмагіллем знака да Года беларускай жанчыны12

Знайшлі статуэтку «Оскара» Паўла Таланкіна, што згубілася падчас пералёту з Нью-Ёрка ў Франкфурт1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць