Здароўе55

Ганіце хваробы венікам!

Лазневы венік — рэч, без якой лазня проста-такі страчвае ўвесь свой сэнс.

Лазневы венік — рэч, без якой лазня проста-такі страчвае ўвесь свой сэнс. З незапамятных часоў нашы продкі карысталіся гэтым няхітрым масажным прыстасаваннем. Здавалася б, венікі ўсе аднолькавыя — толькі па жорсткасці адрозніваюцца. Аднак не! Венік веніку не роўны.

Бярозавы

У веніка з бярозы прыхільнікаў хоць адбаўляй, і невыпадкова аматары лазні лічаць яго самым лепшым. Тлумачэнне таму простае: ён вельмі гнуткі і дастаткова трывалы. Дзякуючы порыстай і шурпатай паверхні бярозавага ліста ён добра прылягае да скуры і цудоўна ўбірае пот. Лісце бярозы ўтрымлівае эфірныя алеі, дубільныя рэчывы, вітамін С, правітамін А.

Пасля «працы» веніка скура становіцца гладкай і аксамітнай. Ён добра ачышчае яе ад сыпу і гнайнічкоў, паскараючы загойванне ран і драпін, аказвае заспакаяльнае дзеянне. Бярозавы венік змяншае болі ў мышцах і суставах пасля фізічных практыкаванняў і нагрузак. А яшчэ пасля яго вельмі лёгка дыхаецца. Справа ў тым, што ён садзейнічае расшырэнню дробных бронхаў, разрэджванню макроты і паляпшэнню вентыляцыі лёгкіх. Таму для астматыкаў і курцоў бярозавы венік проста незаменны.

Дубовы

Па разнастайнасці лекавых уласцівасцяў дубовы венічак ні ў чым не саступае бярозаваму, а на думку некаторых парыльшчыкаў, нават пераўзыходзіць яго. Дубовы венік больш трывалы, а таму можа выкарыстоўвацца некалькі разоў. Вялікія, шырокія, шчыльныя лісты выдатна нагнятаюць пару, таму распараны дубовы венік асабліва добры для тых, хто любіць грунтоўна прагрэцца. Праўда, ёсць маленькае «але»: дубовыя лісты крыху горш убіраюць пот.

Затое дубовы венік славіцца супрацьзапаленчым і дубільным эфектам, ачышчае поры, робіць скуру матавай і пругкай. Менавіта таму ён падыходзіць людзям з тлустай скурай. А яшчэ гэты венік супакойвае нервовую сістэму і здымае стрэс. Цікава таксама, што водар дубовага лісця перашкаджае празмернаму павышэнню артэрыяльнага ціску ў парыльні.

Крапіўны

З высокім артэрыяльным ціскам таксама дапамагае справіцца і венічак з крапівы. Акрамя таго, яго рэкамендуюць людзям з рэўматычнымі болямі, а таксама тым, хто пакутуе ад непрыемных адчуванняў у суставах і мышцах пасля фізічных нагрузак. Суцішэнне болю звязанае з магутным мясцовым раздражняльным, адцягвальным, супрацьзапаленчым дзеяннем крапівы.

Ліпавы

Па сваіх уласцівасцях вельмі падобны на бярозавы. Ён забяспечвае выдатны абязбольвальны эфект, асабліва добра здымае галаўны боль. Гэты венік вызначаецца мяккім уздзеяннем на ныркі і потавыя залозы, што забяспечвае мачагонны эфект і ўзмоцненае потааддзяленне. Венік з ліпы проста незаменны пры прастудных захворваннях: ён дзейнічае як гарачкапаніжальны сродак і выводзіць з лёгкіх усю макроту.

Эўкаліптавы

Гаючыя ўласцівасці гэтага веніка звязаныя з утрыманнем у ім эфірнага алею. Пары эўкаліпту, як вядома, цудоўна лечаць кашаль, насмарк і боль у горле. У парыльні венік можна паднесці да твару і падыхаць некалькі хвілін. Праўда, ёсць у эўкаліптавага веніка і недахоп: яго галінкі вельмі тонкія і гнуткія, а лісты — доўгія, таму ім нязручна арудаваць падчас паркі.

Ядлоўцавы

Ядловец багаты на эфірны алей, арганічныя кіслоты, дубільныя рэчывы. Акрамя гэтага, ён валодае магутнымі бактэрыцыднымі ўласцівасцямі. Нягледзячы на тое, што венік з галінак ядлоўцу даволі калючы, усё ж ёсць нямала смельчакоў, якія жадаюць папарыцца ім. І невыпадкова, бо ён дапамагае пры падагры, рэўматызме, ацёках. А яшчэ ён прызнаны рэкардсмен па знішчэнні хваробатворных мікробаў і высыпак на скуры.

Хвойны

Безумоўна, хвойныя венікі — задавальненне для аматараў, якія па сваім фізічным стане здольныя вынесці гэту працэдуру. Для непадрыхтаванага чалавека масаж такім венікам можа стаць сапраўдным выпрабаваннем. У той жа час хвойны венік незаменны пры болях у пазваночніку, радыкуліце і неўралгіі. Рэч у тым, што ён стымулюе кровазварот глыбока ў мышцах і ва ўнутраных органах. Перавага хвойнага веніка ў тым, што яго не трэба нарыхтоўваць у запас, а можна зрабіць непасрэдна перад лазняй. Замочваць такі венік трэба на працягу дзесяці хвілін, каб ён стаў мяккім, і толькі тады можна пачынаць парыцца.

Не апячыцеся!

Парыцца венікам — цэлая навука. Яе ведае не кожны. Вось некалькі залатых правілаў, якіх трэба прытрымлівацца.

Венік павінен быць вільготным. Для гэтага яго трэба перыядычна змочваць у цёплай вадзе.

Венік — гэта не прылада для катавання, і сэнс паркі не ў тым, каб адхвастаць адзін аднаго як мага мацней. Рухі парыльшчыка павінны быць мяккімі, венікам трэба толькі злёгку дакранацца да цела.

Калі ў парыльні вельмі горача, працуйце венікам яшчэ больш асцярожна: гарачая пара можа моцна апячы скуру.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года4

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года

Усе навіны →
Усе навіны

Бацьку і сына Кабарчукоў, асуджаных у Беларусі за «тэрарызм», збіраюцца судзіць і ва Украіне2

Трое іншаземцаў, якіх тыдзень шукалі ў Баранавічах, знайшліся1

Дзяржваенпрам прэзентаваў пажарны комплекс на гусенічным ходзе на аснове савецкай баявой машыны1

Цяжарная беларуска выйшла ў Гданьску на адзіночны пікет супраць доўгай выдачы ДНЖ. Яна чакае ўжо больш за 470 дзён19

За калецтва 17‑гадовай дзяўчыны, на якую скінулі снег з даху Dana Mall, будуць судзіць дырэктара гандлёвага цэнтра2

Згарэў найстарэйшы крыты прадуктовы рынак Парыжа2

Сёлетняя лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру раней займалася і беларускім пытаннем — яна асуджала рэпрэсіі пасля Плошчы 2010‑га4

Гэты пад'езд у Мінску назвалі ўзорным5

У махляроў новая схема ад імя клапатлівых суседзяў. Замануха — надзейная1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года4

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць