Эканоміка22

Януковіч: Пастаўка нафты ў Беларусь праз Адэсу—Броды не парушае інтарэсаў Расіі

Удзел Украіны ў транспарціроўцы венесуэльскай нафты ў Беларусь па трубаправодзе Адэса — Броды не супярэчыць інтарэсам Расіі. Пра гэта заявіў у Кіеве 18 кастрычніка на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Венесуэлы Уга Чавесам прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч.

«Я ні разу не чуў, каб Расія перашкаджала гэтае пытанне (аб транспарціроўцы нафты) вырашаць. Мы мяркуем, што вырашэнне гэтага пытання для Беларусі ніяк не супярэчыць інтарэсам Расіі і ніяк не парушае адносіны паміж Украінай і Расіяй», — цытуе Януковіча РІА Новости.

Пры гэтым ён нагадаў, што Украіна ўжо ў лістападзе плануе ажыццявіць пробную дастаўку 80 тысяч тон венесуэльскай нафты на Мазырскі НПЗ у Беларусь па нафтаправодзе Адэса — Броды, які быў пабудаваны ў 2001 годзе для прапампоўвання каспійскай нафты ў Еўропу ў абыход Расіі.

Пастаўкі венесуэльскай нафты цераз Адэскі порт у Беларусь пачаліся вясной гэтага года. Згодна з дамоўленасцямі прэзідэнтаў Беларусі і Венесуэлы, на працягу года Беларусь плануе закупіць 4 млн. тон нафты.

Зараз венесуэльская нафта танкерамі дастаўляецца ў порты Украіны, Літвы, Латвіі і Эстоніі, а затым перавозіцца ў Беларусь чыгуначным транспартам. Вырашэнне пытання аб пастаўках нафты па нафтаправодзе Адэса — Броды дазволіць Беларусі значна скараціць расходы на дастаўку нафты з Венесуэлы.

Зараз нафтаправод Адэса — Броды задзейнічаны расійскай кампаніяй «Транснефць» у рэверсным рэжыме. Каб пастаўляць нафту ў Беларусь, неабходна запусціць нафтаправод у аверсным рэжыме.

На мінулым тыдні ў Кіеве міністр энергетыкі Расійскай Федэрацыі Сяргей Шматко на сустрэчы з журналістамі выказаў меркаванне, што краіны — партнёры па нафтаправодзе «Дружба» павінны праводзіць тэхналагічныя ўзгадненні па прапампоўванні нафты цераз нафтаправод з расійскім бокам.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Як цяпер выглядае рынак «Ждановічы», дзе ідзе вялікая будоўля ФОТЫ1

Жонка вызваленага палітвязня Кіма Самусенкі апублікавала фота мужа

У Расіі хочуць прыняць закон, каб можна было ўводзіць войскі ў краіны, дзе арыштавалі расіян16

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле

У спісе вызваленых 52‑гадовы мецэнат Сяргей Юнчыц2

Бабарыка расказаў, як Васкрасенскі прапаноўваў заплаціць яму 10 мільёнаў — і выйсці на свабоду

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць