Меркаванні

Мы гаворым Тан Шве…

7 лістапада ў М’янме адбудуцца выбары прэзідэнта і парламента. Што прэзідэнтам стане дзейны старшыня дзяржрады генерал Тан Шве, ніхто не сумняваецца. Піша Віталь Тарас.

Рэспубліка Саюз М’янма — так ад 21 кастрычніка гэтага года афіцыйна называецца М’янма (колішняя Бірма). Гэта, канечне, не самая выродлівая назва дзяржавы ў гісторыі. Піша Віталь Тарас

Разам з назвай там памянялі сцяг і герб. Ніякага рэферэндуму праводзіць для гэтага не давялося. Вайсковая хунта не абцяжарвае сябе лішнімі цырымоніямі.

7 лістапада ў М’янме адбудуцца выбары прэзідэнта і парламента. Чвэрць усіх месцаў у ім рэзервуецца за вайскоўцамі.

Што прэзідэнтам стане дзейны старшыня дзяржрады генерал Тан Шве, ніхто не сумняваецца.

Лідарка апазіцыі — Аўнг Сан Су Чжы, дачка нацыянальнага лідара Бірмы Аўнг Сана, забітага ў 1947 годзе, за год да абвяшчэння незалежнасці краіны, — вось ужо сем гадоў застаецца пад хатнім арыштам. У 1988 годзе створаная ёй Ліга за нацыянальную дэмакратыю заваявала 80% галасоў на выбарах, дазволеных хунтай. Тады хунта проста анулявала іх вынікі. У 1991-м Су Чжы стала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру, аднак улады не дазволілі ёй выехаць з краіны, каб атрымаць прэмію.

Недзе ў класе пятым настаўніца геаграфіі даручыла мне зрабіць рэферат на выбар пра адну з краін Паўднёва-Усходняй Азіі. Я выбраў Бірму. Карыстаўся я тады цяжкім томам Дзіцячай савецкай энцыклапедыі. І апісанне гэтай краіны ў даліне рэк Меконг і Іравадзі, на беразе Бенгальскай затокі Андаманскага мора, дзе ў студзені сярэдняя тэмпература +24 градусы, дзе амаль увесь час ідуць мусонныя дажджы, дзе ў джунглях хаваюцца асляпляльна прыгожыя старадаўнія храмы з залатымі пагадамі, дзе сланы дапамагаюць сялянам карчаваць лес і дзе на кожным кроку можа сустрэць брытагаловых будзійскіх манахаў у вопратцы шафранавага колеру, уразіла мяне назаўжды. Як нядаўна — той факт, што манахаў вайскоўцы збівалі прыкладамі аўтаматаў, а пры выпадку і забівалі.

Хутка спадар Тан Шве стане прэзідэнтам, памяняе форму з генеральскай на цывільную.

Яго будуць прымаць — і, магчыма, не толькі, як дагэтуль, у Пекіне, але і ў еўрапейскіх сталіцах. А імя Су Чжы заходнія дыпламаты будуць згадваць толькі паміж сабой, але не ў прысутнасці м’янмійскіх вайскоўцаў, каб не раздражняць іх.

Фактычна, рэжым у М’янме самадастатковы. Яму не трэба замарочвацца праблемамі ўзаемаадносін з Еўрасаюзам, правамі чалавека. Сярод суседзяў — вялікі Кітай, а таксама Тайланд, Лаос, Бангладэш, Індыя.

Так што афіцыйнаму Мінску ёсць яшчэ куды кінуць свой позірк у пошуках патэнцыйных хаўруснікаў. Між іншым, сярод асноўных прыродных рэсурсаў М’янмы ёсць нафта!

Так што не выключана, што хутка даведаемся шмат новага і цікавага не толькі пра экзатычную Венесуэлу, але і пра таямнічую М’янму. Дарэчы, адлегласць паміж гэтымі краінамі і Беларуссю мала розніцца. Чым кепскі трохкутнік: Мінск-Каракас-Нейп’ідо?

Каментары

Цяпер чытаюць

Беласток на вушах праз знікненне актывіста Вайцяхоўскага, суседа памерлага шпіёна Усера. А той цішком вярнуўся ў Беларусь

Беласток на вушах праз знікненне актывіста Вайцяхоўскага, суседа памерлага шпіёна Усера. А той цішком вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

«Нават сабака баіцца». У Оршы вырасла гара смецця, але яе ніхто не прыбірае1

Леся Руднік больш не дырэктарка Цэнтра новых ідэй. З арганізацыі сыходзіць Генадзь Коршунаў41

Лукашэнка прызнаўся, што гэта ён папрасіў у Бога шмат снегу і мароз. І прапанаваў выяўляць ворагаў з дапамогай абраза27

Бяляцкі ў тэксце для New York Times: Свет не павінен спісваць Беларусь як краіну, якая канчаткова адышла ў сферу ўплыву Расіі38

Выйшаў апошні выпуск «Загляне сонца» з Мікітам Мелказёравым5

Пратэстоўцы ў Іране заявілі, што ўзялі пад кантроль два гарады7

Лукашэнка паскардзіўся, што не адпачываў на святы. І загадаў беларусам вяртацца да працы9

«Гэта штосьці па-расейску?» Дзяўчына з Кобрына запусціла брэнд тэкстылю Samobranka — і пачалося19

«Няхай гэты час прынясе ў ваш дом мір». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Раством5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беласток на вушах праз знікненне актывіста Вайцяхоўскага, суседа памерлага шпіёна Усера. А той цішком вярнуўся ў Беларусь

Беласток на вушах праз знікненне актывіста Вайцяхоўскага, суседа памерлага шпіёна Усера. А той цішком вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць