Улада44

У выпадку прыходу да ўлады Раманчук абяцае цягам года канстытуцыйны рэферэндум

Галоўнае пытанне — аднаўленне прынцыпу раздзялення ўлад, абмежаванне тэрміну прэзідэнта.

«Галоўнае пытанне — аднаўленне прынцыпу раздзялення ўлад, абмежаванне тэрміну прэзідэнта (два разы па чатыры гады — дастаткова), забеспячэнне незалежнасці судоў»,

— заявіў Раманчук 22 лістапада падчас першага з двух паўгадзінных выступленняў на першым канале Беларускага радыё.

Кандыдат лічыць, што краіне не патрэбна верхняя палата Нацыянальнага сходу — Савет Рэспублікі, бо гэта «не элемент народаўладдзя, а частка сістэмы кантролю над народам».

«Замест самаізаляцыі мы выбіраем паўнавартасную міжнародную інтэграцыю. Трэба стаць членам Савета Еўропы, Сусветнай гандлёвай арганізацыі, а таксама забяспечыць сапраўднае партнёрства з Расіяй, Украінай і Еўрапейскім саюзам у межах падпісання двухбаковых дагавораў аб зоне свабоднага гандлю», — заявіў Раманчук.

Ён падкрэсліў, што не з’яўляецца радыкалам і рэвалюцыянерам.

«Я за тое, каб не дзяліць людзей на апазіцыю і ўладу. І ва ўладзе, і ў апазіцыі ёсць як ашуканцы і прайдохі, так і сумленныя людзі, патрыёты сваёй краіны.

Я за тое, каб рэформы рабілі людзі з чыстымі рукамі і чыстым сумленнем. Я за тое, каб Беларусь ішла наперад, расследаваўшы крымінальныя справы, якія разбураюць рэпутацыю ўлады і дзяржавы. Гэта справы пра выкрадзеных Юрыя Захаранку і Віктара Ганчара. Яны былі членамі нашай Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Для мяне і маіх калег справа гонару расследаваць гэтыя злачынствы і пакараць злачынцаў», — заявіў Раманчук.

Паводле яго сцвярджэння, ён адзіны «новы эканаміст-прафесіянал» сярод кандыдатаў, у яго самая магутная каманда рэфарматараў-прафесіяналаў

і самая якасная праграма «Мільён новых працоўных месцаў для Беларусі».

«Я ўжо прэзентаваў яе больш чым у 50 гарадах нашай краіны. Менавіта на яе спасылаецца і кіраўніцтва краіны, і Міністэрства эканомікі. Насамрэч у гэтых выбарах ёсць толькі дзве праграмы. Наша праграма «Мільён новых працоўных месцаў» і праграма ўлады «Чацвёртая пяцігодка», — лічыць Раманчук.

«Мая праграма — гэта Беларусь будучыні. Сучасная, еўрапейская краіна. Праграма чацвёртай пяцігодкі ўлады — гэта, на жаль, застой. Гэта паўтор таго савецкага вопыту, які і прывёў краіну да развалу. Я ведаю, што рабіць. Я ведаю, як рабіць. У мяне ёсць каманда прафесіяналаў. Я ведаю, адкуль узяць грошы на гэтыя рэформы. Мы прапануем перамены па формуле: «Пабудуем новае, захаваем найлепшае», — заявіў Раманчук.

Калі ён стане прэзідэнтам, ён мае намер ініцыяваць прыняцце новых законаў аб бюджэце, аб дзяржаўных сацыяльных выплатах, аб правядзенні «народнай празрыстай прыватызацыі»,

аб сістэме дзяржаўнага кіравання. Апошні закон «ліквідуе Кіраўніцтва спраў прэзідэнта ў яго цяперашнім выглядзе, гэта непатрэбная камерцыйная структура; ліквідуе дубляванне функцый паміж Саветам міністраў і Адміністрацыяй прэзідэнта». «Замест 6.000 функцый, якія сёння выконваюць органы дзяржаўнай улады, мы пакінем 600. Гэта дазволіць павялічыць іх якасць працы і эканоміць на ўтрыманні бюракратыі і яе праектах да 3 млрд. долараў у год», — сцвярджае кандыдат. Акрамя таго, у яго ўрадзе «дзеці не будуць працаваць у падначаленні бацькоў».

Раманчук хоча, каб «паўмільёна беларусаў-гастарбайтараў вярнуліся ў краіну і знайшлі на радзіме прымяненне сваім рукам і талентам». «Мы створым найлепшы ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе дзелавы клімат. Безумоўная гарантыя правоў уласнасці, свабодныя цэны, свабодны наём работнікаў прадпрымальнікамі, нізкія падаткі», — запэўніў ён.

Яраслаў Раманчук выказаўся таксама за стварэнне інстытута нацыянальнага адраджэння.

Кандыдат адзначыў, што ў яго каманду ўваходзяць такія вядомыя людзі, як Станіслаў Багданкевіч, Міхаіл Чыгір, Аляксандр Сасноў, Зінаіда Бандарэнка.

«Я зраблю ўсё, каб вы ганарыліся сваім выбарам», — заявіў Раманчук.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў15

Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў

Усе навіны →
Усе навіны

Як бот са штучным інтэлектам OpenClaw спачатку захапіў свет, а пасля трапіў пад забароны і быў названы «кашмарам кібербяспекі»3

Што вядома пра Маджтабу Хаменеі, якога абралі вярхоўным лідарам Ірана?1

Цэны на нафту ўпершыню з 2022 года падняліся вышэй за 115 даляраў за бараль1

Ці сапраўды нам патрэбныя дабаўкі з электралітамі?2

Маджтаба Хаменеі афіцыйна стаў Вярхоўным лідарам Ірана3

У сына Хаменеі ёсць элітная нерухомасць у Лондане пад бокам у ізраільскай амбасады4

«З гендарнай дыскрымінацыяй баброў скончана». Каля Бабруйскай крэпасці паставілі скульптуру бабровай пары3

Прэзідэнт Ірана пазваніў Ільхаму Аліеву1

«Ноч ператварылася ў дзень». Іранцы расказалі пра ўдары па нафтасховішчах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў15

Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць