Меркаванні7272

Рымашэўскі ў жывым эфіры парваў партрэты Сталіна і Гітлера

Сезон выступаў кандыдатаў на Беларускім тэлебачанні адкрыў сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.

Сезон выступаў кандыдатаў на Беларускім тэлебачанні адкрыў сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.
Першае, што кінулася ў вочы, дык гэта тое, што кандыдата пасадзілі ў кут экрана і не растлумачылі яму, куды глядзець.

Гаварыў Рымашэўскі ўпэўнена і дзёрзка.

Першая частка выступу была прысвечана таму, што ў Беларусі кепска. «Абіралі прэзідэнта, а абралі цара, які турбуецца толькі пра сваіх сыноў і як набіць кішэні чыноўнікам», — адна з запамінальных фраз выступу.

Размова была пра вялізную карупцыю, пра рост цэнаў і маленькія заробкі, няякасную медыцыну, вялікую колькасць самазабойстваў і абортаў, слабую дапамогу мацяркам па даглядзе дзяцей.

Успомніў Віталь Рымашэўскі пра трагічную смерць ягонай даверанай асобы прафесара Івана Нікітчанкі. Ён запатрабаваў незалежнага расследавання гэтага здарэння.

Не прамінуў магчымасці кандыдат яшчэ раз нагадаць пра лёс зніклых палітыкаў. Пра палітвязня Мікалая Аўтуховіча.

Потым ён дастаў партрэт Гітлера са Сталінам і нагадаў пра лёс дыктатараў. Са словамі «Хопіць дыктатуры», ён разарваў гэты плакат.

Рымашэўскі заклікаў людзей прыходзіць на акцыі 24 лістапада і 19 снежня, каб патрабаваць справядлівых выбараў.

Што ж абяцае Рымашэўскі?

1. Прадпрыемствамі павінны кіраваць прафесіяналы, а не проста людзі, лаяльныя да ўлады.

2. Больш якасную медыцыну.

3. Высокія пенсіі за кошт адлічэння на карысць пенсійнага фонду 20% акцый буйных беларускіх прадпрыемстваў.

4. Сацыяльна‑арыентаваную рынкавую эканоміку.

5. Свабоду бізнэсу.

6. Адмену пошлін на замежныя аўтамабілі.

7. Годныя заробкі. Адмену кантрактнай сістэмы.

8. Павелічэнне замежных інвестыцый.

9. Увядзенне самакіравання.

10. Адміністрацыйна‑тэрытарыяльную рэформу (23 вобласці).

11. Зменшыць цэны на жыллё.

12. Бясплатную адукацыю. Адмену абавязковага размеркавання.

13. Міліцыя павінна выконваць толькі свае прамыя прафесійныя абавязкі.

14. Адмена абавязковай вайсковай службы. Прафесійнае войска. Заробкі афіцэраў не меншыя, чым у спецслужбах.

15. Выбудоўванне роўныя стасункаў з Расіяй і Еўропай. Адмена візавага рэжыму з Еўрасаюзам.

Рымашэўскі выступаў па-беларуску, але частку прамовы пра беларускую мову зрабіў па‑расійску. Рымашэўскі падкрэсліваў важнасць падтрымкі беларускай культуры, але паабяцаў, што нікога прымушаць гаварыць па‑беларуску не будзе.

Таксама шмат увагі было надзелена праблеме свабоды веравызнанняў. Рымашэўскі ўспомніў гісторыю пра кляштар у цэнтр Мінску, які хочуць перабудаваць у «гатэль і бардэль».

Праграмнай частцы выступу бракавала канкрэтыкі. Яна поўнілася традыцыйнымі лозунгамі і абяцаннямі апазіцыі.

Неардынарнай выглядала хіба што думка наконт пенсійных фондаў. Кандыдат ад БХД прапануе адлічыць у рахунак пенсійнага фонду 20% акцый буйных беларускіх прадпрыемстваў.

Выступ скончыўся на некалькі хвілін раней часу.
Апошнімі словамі былі: «Жыве Беларусь! Жыве з Богам!»

Каментары72

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна7

У Мінску медыкі зрабілі ўнікальную аперацыю: пацыенту перасадзілі яго ўласную костку разам з сасудамі

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць