Культура33

Помнік Скарыну ў Вільні — рэальна, Караткевічу ў Мінску — перспектыва далёкая

Міністр культуры Беларусі паабяцаў ва ўсіх суседніх краінах паставіць помнікі вядомым беларусам.

Міністр культуры Беларусі паабяцаў ва ўсіх суседніх краінах паставіць помнікі вядомым беларусам.

Павел Латушка адказаў на пытанні «гарачай лініі» ў рэдакцыі газеты «Культура».

Будзем дапамагаць дыяспары фінансава

«Дапамога беларусам замежжа будзе ўзмацняцца — гэта пазіцыя кіраўніка нашай краіны, урада Беларусі. Міністэрства культуры прыступіла да распрацоўкі Дзяржаўнай праграмы «Беларусы ў свеце». Спадзяёмся, дадзеная распрацоўка вынікова скончыцца ў першай палове 2011 года, і мы будзем мець сістэму арганізацыйнай, матэрыяльнай, фінансавай дапамогі і супрацоўніцтва з беларусамі замежжа».

Заходнім сталіцам — па беларускім культурным цэнтры

«На сёння ва ўрадзе знаходзіцца на разглядзе праект Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі на 2011—2015 гг.». У ёй мы прадугледжваем адкрыццё на працягу пяці гадоў, у дадатак да наяўнага Культурнага цэнтра Беларусі ў Польшчы, аналагічных структур у Маскве, Берліне, Празе і Вільні».

Увага ў праекце дзяржпраграмы, па словах міністра, таксама звяртаецца на прысутнасць культуры ў інтэрнэце. «Мы спецыяльна заклалі накірунак фінансавання стварэння ў бліжэйшыя пяць гадоў інтэрнэт-рэсурсаў, якія будуць прадстаўляць інфармацыю пра нашу культуру».

Помнік Караткевічу ў Кіеве паставяць да 20 снежня

«Літаральна ў панядзелак [29 лістапада] падпісаў дамову з мэрам Кіева аб перадачы помніка класіку нашага слова ва ўкраінскую сталіцу і ўсталяванні яго там да 20 снежня. Ну, а пазней мы будзем дамаўляцца аб урачыстай цырымоніі адкрыцця».

А наконт помніка пісьменніку ў Мінску ён адказаў, «што гэта пытанне больш далёкай перспектывы, але вартае разгляду і рэалізацыі». «Бліжэйшымі гадамі мы плануем усталяваць ва ўсіх сталіцах краін-суседак помнікі, звязаныя з майстрамі нашай літаратуры, дзеячамі культуры і гісторыі. Мы вядзём перамовы праз наша пасольства ў Вільні, каб, акрамя адкрытай дошкі Францішку Багушэвічу, у літоўскай сталіцы з’явіўся помнік Францыску Скарыну».

Можа з’явіцца культурна-спартыўны тэлеканал

«Цяпер ідзе папярэдняе абмеркаванне магчымасці стварэння культурна-спартыўнага тэлеканала. Разумею, што хтосьці падобным сімбіёзам будзе незадаволены, але дзяржава ўсё ж не можа затраціць на стварэнне вузкаспецыяльных тэлеканалаў па спорце і культуры мільёны даляраў, а потым выдаткоўваць яшчэ мільёны, каб іх падтрымліваць. Але важна, што мы ўжо гаворым аб самой магчымасці стварэння такога важнага для беларусаў канала».

Закранулі і пытанне рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры. «На гэты год мы прафінансуем з Дзяржінвестпраграмы каля 80-90 мільярдаў рублёў менавіта на аднаўленне помнікаў. Але немагчыма чакаць, што цягам года або нават дзесяці мы адновім усё». І паскардзіўся на Мінэканомікі, якое не ўключыла Ружанскі палац у Дзяржаўную інвестыцыйную прагруму. «Прапанова не была падтрымана. Наша хадайніцтва па інвестыцыйнай праграме на наступны год перавысіла тыя сродкі, якія прадстаўлены Міністэрству культуры, у шэсць разоў. Проста нерэальна ахапіць амаль адначасова ўсе аб’екты сферы культуры. Але будзем паўторна ўносіць аб’ект на 2012 год».

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ57

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Электроніка без батарэек? Навукоўцы зрабілі крок да прылад, якія будуць атрымліваць энергію з паветра1

Нічыя Нідэрландаў, перамога Кот д'Івуара і буйная перамога Швецыі1

«Караблі ўсяго свету, запускайце свае рухавікі. Няхай нафта цячэ!». Трамп заявіў, што ЗША і Іран заключылі ўгоду12

Расія ўдарыла па Кіева-Пячэрскай лаўры31

Швейцарыя выступіла супраць абмежавання колькасці насельніцтва5

Зборная Германіі разграміла Кюрасаа7

Эпатажны спявак Oliver Tree і яшчэ пяць чалавек загінулі ў Бразіліі пасля сутыкнення верталётаў1

На Беласточчыне прайшоў фестываль беларускай традыцыі Soncahraj ФОТЫ4

Беднасць сапраўды забівае хутчэй. Сацыяльная няроўнасць і дыскрымінацыя прымушаюць наша цела старэць на ўзроўні ДНК1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ57

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць