Грамадства22

«ARCHE» прапісаўся ў Вільні

Для выдавецкай дзейнасьці калектывам часопіса «ARCHE» сёлета быў зарэгістраваны ў Вільні Інстытут беларусістыкі. «Мы доўга думалі, як нам выкруціцца зь цяперашняй сытуацыі. А сытуацыя фатальная. Каб атрымаць ліцэнзію на выдавецкую дзейнасьць, трэба здаваць экзамен. Мы спрабавалі, але не ўдалося, бо «ARCHE» ў чорных спісах», — кажа галоўны рэдактар Валер Булгакаў.

Для выдавецкай дзейнасьці калектывам часопіса «ARCHE» сёлета быў зарэгістраваны ў Вільні Інстытут беларусістыкі.

Расказвае галоўны рэдактар часопіса «ARCHE» Валер Булгакаў.

Булгакаў: Мы доўга думалі, як нам выкруціцца зь цяперашняй сытуацыі. А сытуацыя фатальная. Каб атрымаць ліцэнзію на выдавецкую дзейнасьць, трэба здаваць экзамен. Мы спрабавалі, але не ўдалося, бо «ARCHE» ў чорных спісах.

Першай кнігай новастворанага выдавецтва стаў аграмадны, як яго характэрызуе сам сп. Булгакаў, чацьверты том збору твораў гісторыка й мовазнаўцы Яна Станкевіча. Кніга называецца «За родную мову й праўдзівы назоў». У гэты том увайшла публіцыстыка Станкевіча. Таксама выйшла кніга аўтарства самога Валеры Булгакава «Гісторыя беларускага нацыяналізму». Апошняе выданьне ў сёлетнім годзе – вялізная на 900 старонак кніга польскага гісторыка Юркі Туронка «Мадэрн і гісторыя Беларусі».

Булгакаў: У плянах на наступны год некалькі кніг, дзе будзе бягучая аналітыка палітычных падзеяў у Беларусі, палітычная гісторыя незалежнай Беларусі. З навуковых праектаў выданьне кнігі твораў і гістарычных аналізаў польскага гісторыка беларускага паходжаньня Алега Латышонка, які належыць да найбольш цікавых і плённых гісторыкаў ня толькі Польшчы, а нават перасягае польскі ці беларускі кантэкст. Але Латышонак, як і Туронак, вельмі слаба вядомыя беларускаму чытачу й нават навукоўцам. Навука сёньня зьяўляецца полем бітвы паміж дзяржавай і грамадзянскай супольнасьцю. Навука прадукуе сьветапоглаяд і ідэнтычнасьць. У нас рэдка здаюць сабе справу, што нацыянальная ідэнтычнасьць ва ўсходнеэўрапейскіх грамадзтвах гэта прадукт навуковай дзейнасьці. Лукашэнка спрабуе ўсяляк нішчыць беларускую ідэнтычнасьць. Ад барбарскага разбурэньня помнікаў архітэктуры да публікацыі адыёзных пісаньняў Якава Трашчанка, які адмаўляе існаваньне Беларусі, як самастойнага геапалітычнага суб’екта. Каб нам удалося ўчыніць пераварот у беларускай навуцы! Бо навука падмяняецца ідэалёгіяй. Сапраўдных навукоўцаў у галіне гуманітарных навук засталося няшмат. Гэта закон. Пры аўтарытарных рэжымах гуманітарная навука падае ахвярай палітычнага дыктату. Бо яна можа выкарыстоўвацца, як нішто іншае, для фармаваньня грамадзянскай актыўнасьці, умацоўваць палітычную неляяльнасьць. Наша звышзадача - вырафінаваць беларускую навуку. Калі гэта ўдасца, перамены да лепшага наступяць.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў9

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Перамовы з Іранам весці занадта позна3

Прэзідэнт Літвы падрабязна расказаў, як атрымаў траўму5

Затрымалі 27‑гадовую пінчанку, якая вербавала дзяўчат для інтым-паслуг за мяжой

KFC запусціла лінейку беларускіх страў5

Кітай запатрабаваў ад Ірана не перашкаджаць пастаўкам катарскага звадкаванага прыроднага газу4

Жыхар Маладзечна вёз у электрычцы баявую гранату, а потым паставіў яе на паліцу ў інтэрнаце

У Свіслачы знайшлі цела мужчыны. Ім аказаўся зніклы ў канцы снежня Павел Калашнікаў1

Ціхан Чарнякевіч: Рэальнасць стала такой абсурднай, што хочацца запісаць яе, пакуль не знікла1

Міхаіла Баразну знялі з пасады рэктара Акадэміі мастацтваў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў9

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць