Меркаванні4848

Яшчэ раз пра Някляева і маскалёў

Андрэй Дынько адказвае Аляксандру Фядуту.

Калі ў дзень падпісання дамовы пра АЭП у Маскве Някляеў заклікаў дружыну кандыдатаў зняцца з выбараў, у мяне ў галаве перафразавалася гогалеўскае, з «Тараса Бульбы»: «Што, Някляеў, памаглі табе твае маскалі?» Аляксандр Фядута, паліттэхнолаг кампаніі «Гавары праўду» і Някляева, адказаў у тон: «Что, Дынько, помогли тебе твои америкосы?».

Ён перавёў гаворку з Расіі на Захад.

Так, кожная дзяржава прасоўвае свае інтарэсы. Пытанне ў тым, з чыімі інтарэсамі супадае наш, беларускі інтарэс.

ЕГУ, у якім спадар Фядута выкладае, фінансуецца Захадам, а не Масквой.
Масква не зацікаўленая ані ў развіцці грамадзянскай супольнасці, ані ва ўмацаванні нацыянальнай ідэнтычнасці ў Беларусі, а Захад менавіта ў гэтым бачыць сваю стратэгічную задачу — у падтрымцы стварэння беларускай нацыі. Масква ж на сёння ідэальным спосабам звяржэння Лукашэнкі бачыць наменклатурны пераварот, з заменай сённяшняга кіраўніка на яшчэ больш «згаворлівага» (адсюль і ілюзорныя надзеі на бунт у часе усебеларускага хурала).

Клінтаніха ўключыла пункт пра дэмакратыю і правы чалавека ў дамову з Мартынавым, у якую беларускія дыпламаты надта ж прасоўвалі пункт пра падтрымку АЭС.

Ніякай дэмакратыі і правоў чалавека Расія ў дамовы пра АДКБ і АЭП не ўключае.

Высокія госці з ЕС і ЗША сустракаюцца ў часе сваіх візітаў з апазіцыяй і праваабаронцамі. Лаўроў — нічога падобнага.

Казулін спадзяваўся на Расію, але з турмы яго выцягваў Захад.

Розніца ёсць і ў метадах Захаду і Расіі ў Беларусі, і ў мэтах.

Нельга прыцягваць Расію ў якасці арбітра ўнутрыпалітычных пытанняў. Нешта падобнае здарылася ў XVIII ст.
Спачатку Сапегі, пасля Радзівілы і Панятоўскі звярталіся па дапамогу Расіі для вырашэння ўласных задач.

Некаторыя з ім былі прасцячкамі, іншыя — прахадзімцамі.
Фядута-гісторык (бездакорны даследчык) ведае, чым гэта скончылася, бо сам займаецца блізкім да таго перыядам.

У часе Аранжавай рэвалюцыі Кучма і Януковіч не пусцілі ў якасці арбітра Расію. Хоць гэта каштавала ім улады.

Паліттэхнолагі Някляева выдатна скарысталі нацыянальны стэрэатып: «калі гаворыць па-беларуску, значыць, наш чалавек». Але

для мяне Някляеў перастаў быць сур’ёзным кандыдатам ад моманту, як загаварыў аб продажы заводаў Расіі.

Дзейнасць «Гавары праўду» на гэтых выбарах, па-мойму, адпавядае найперш чаканням Масквы, каб у Беларусі з’явілася прарасійская апазіцыя. А ўніверсальную адмазку пра «здраду піндосаў і крэмлядзі» мы чулі ў 2001 годзе. Ад людзей, якія круціліся ў штабе Ганчарыка.

Каментары48

Цяпер чытаюць

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою18

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пра Іран: Мы не ўвязваемся, мы не хочам сваёй краіне праблемы13

Green у ГЦ «Скала» ў Мінску зноў працуе

Майстра па дрэве і шматдзетнага бацьку з Бабруйска асудзілі за рэабілітацыю нацызму7

Паветраны шар з трыма жанчынамі ў Польшчы зачапіўся за шматпавярховы дом2

Іранскі рэжым можа быць зрынуты ўжо ў наступны аўторак — эксперт8

Таемныя падключэнні праз мяжу і VPN: як іранцы падтрымліваюць сувязь са сваякамі за мяжой2

Расія атрымлівае 150 млн даляраў дадатковага даходу ў дзень ад росту цэн на нафту4

Лукашэнку сёння падарылі карову6

Завод «Атлант» рыхтуе рэбрэндынг? Вытворца бытавой тэхнікі рэгіструе новыя таварныя знакі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою18

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць