Грамадства1919

Што і як перадаваць у Жодзінскі СІЗА

А таксама парады для тых, хто нясе перадачы на Акрэсціна.

«Прашу паведаміць гэтую інфармацыю ўсім, хто ў цяперашні час збірае перадачы для асуджаных пасля нядзельнага разгону акцыі пратэсту ў Менску». З гэтымі словамі ў рэдакцыю «Народнай волі» датэлефанаваўся сваяк аднаго з асуджаных Яўген Мартунчык.

Яўген павёз перадачу ў Жодзінскае СІЗА і вырашыў падзяліцца парадамі з тымі, чыіх сваякоў аўтазакі таксама везлі сюды.

— Ежу і нават ваду тут не прымаюць, усё гэта лепш не купляць і не везці. Трэба прывозіць вопратку, а таксама туалетныя прыналежнасці. Прычым, перадачы трэба везці не ў СІЗА, а ў Жодзінскі РУУС па адрасе: вуліца Сухаградская, 1.

Афіцыйную колькасць затрыманых, якія знаходзяцца ў Жодзіна, міліцыя не паведамляе. Неафіцыйна вядома, што тут каля двухсот чалавек. Жанчын размясцілі ў ІЧУ пры Жодзінскім РУУС, а мужчын — прама ў турме. Праўда, затрыманых падчас акцыі пратэсту трымаюць не разам са злачынцамі, ім адвялі асобны блок.

***

Што можна перадаваць на Акрэсціна

Цёплыя рэчы. Найперш арыштаваным на суткі спатрэбяцца менавіта яны. Можна паспрабаваць перадаць спальны мяшок, але пры гэтым варта захапіць цёплую куртку, або дублёнку, калі спальнік не захочуць перадаваць. Пакладзіце ў перадачу некалькі зменаў бялізны, цёплыя шкарпэткі і рушнік.

Сродкі гігіены. Зубная паста, шчотка, мыла, шампунь, туалетная папера, для жанчын сродкі для інтымнай гігіены.

Лекі. Найхутчэй не перададуць, а вось вітаміны могуць узяць. Найлепш браць комплексныя, пашукайце ў аптэцы такія, што здымаюць стрэс (праверана на сабе). Штораніцы арыштантаў водзяць да дзяжурнага лекара той выдае актываваны вугаль і аспірын. У выпадку абвастрэння тут выклікаюць хуткую першы выклік бясплатна. Наступныя – за кошт пацыента.

Ежа. Некалькі год яе на Акрэсціна не перадаюць. Толькі калі ўдасца перадаць арыштанту ў калідорах суда. Затое прымаюць пітную ваду і сокі. Карацей, любое безалкагольнае пітво ў пластыкавай і папяровай тары. Часам жартаўнікі спрабуюць парадаваць сваіх арыштантаў дадаваннем у сок гарэлкі. Лепш не жартаваць – калі выявяць парушальніка, то яму могуць пакараць дадатковымі суткамі арышту.

Прэса, асадкі, нататнікі. Нясіце газеты, часопісы і кнігі. Акрамя сур’ёзнай прэсы прыносьце зборнікі крыжаванак і сканвордаў. Многія на сутках вядуць нататкі, таму не лішнім у торбе з перадачай будзе нататнік і асадка, або аловак.

Цыгарэты. Тут вырашайце самі. Калі ж вырашылі перадаць і іх, не забудзьцеся на запалкі – запальнічкі ў арыштантаў адбіраюць.

І апошняе. Практыка паказвае, што ў кожнай камеры бывае нехта, каму з нейкіх прычынаў перадачы не прыносяць. Таму не пашкадуйце колькі дадатковых пачкаў цыгарэт, ці лішні пакунак соку. Паверце, гэта будзе зусім не лішнім.

***

Нагадаем, што 19 снежня ў часе акцый пратэсту былі затрыманыя сотні дэманстрантаў. 20 снежна на прэс-канферэнцыі Аляксандр Лукашэнка агучыў лічбу — 639. Па апошніх звестках, з іх ужо асуджана каля 580 чалавек. Па сведчаннях відавочцаў, у чаканні судоў многім з затрыманых давялося дзве ночы правесці ў халодных аўтазаках. Па сведчаннях журналіста «Gazeta Wyborcza» Андрэя Пачобута, сярод затрыманых шмат выпадковых.

***

Па гэтых нумарах можна даведацца пра тых, каго судзяць у мінскіх судах:

Офіс БХК: +37517 2224801

Праваабарончы цэнтр «Вясна»: +375173310844; +375296875129

Каментары19

Цяпер чытаюць

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў8

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Праз канфлікт з экс-сяброўкай і менеджаркай спявачка Лера Яскевіч будзе вымушаная выдаліць усе свае песні17

У Францыі паведамілі падрабязнасці пра расійскі ценявы танкер, затрыманы ў Міжземным моры1

Зяленскі ў Давосе публічна заклікаў Еўропу даць Орбану па карку. Орбан адказаў13

На Гомельшчыне дрэва ўпала на рэйсавы аўтобус з пасажырамі

Здабыча нафты ў Расіі ўпала да мінімуму за апошнія 16 гадоў4

З'явіліся антуражныя ФОТЫ, як выглядае былая Валадарка не толькі звонку, але і знутры5

Белы дом уключыў у склад Рады міру замест Беларусі Бельгію26

«Магія па-за Хогвартсам». На «Лідскім піве» патлумачылі, чаму выяву майстра на бляшанках з півам друкуюць дагары нагамі5

Трамп у Давосе быў з заўважным сіняком на левай руцэ ФОТАФАКТ6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў8

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць