Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына не думала, што місія АБСЕ дасць негатыўную ацэнку выбарам. Пра гэта яна заявіла ў эфіры праграмы «Контуры» тэлеканала ОНТ вечарам 26 снежня.
Растлумачваючы сваю пазіцыю, яна сказала: «Бо ўпершыню мы практычна не мелі заўваг да выніковай справаздачы. Да раніцы 20 снежня заўваг не было. Калі нешта не ўхвалялася, то проста фіксавалася як факт».
Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ, якое арганізоўвала місію назірання, «да такой ступені пачало сабе прысвойваць шырокія правы», што, мяркуе яна, аўтары канцэпцыі міжнароднага назірання ў 1990 годзе не маглі меркаваць, што «ў нас з’явіцца нешта накшталт камітэта дзяржкантролю ў складзе АБСЕ». «Яны бяруць на сябе функцыі не толькі назіральныя, але і функцыі карныя, функцыі, якія далёка выходзяць за межы самой ідэі міжнароднага назірання. Гэта ўжо ўмяшанне ў справы ўнутранага дзяржаўнага суверэнітэту», — заявіла Лідзія Ярмошына.
Яна звярнула ўвагу на тое, што місія АБСЕ не назірае практычна нідзе, апрача краін СНД і Грузіі. «У мяне такое адчуванне, што, калі прыбраць інстытут назірання, то гэтай арганізацыі не будзе аб чым рабіць справаздачу на сваіх штогадовых самітах. А што яшчэ, апрача назірання? Хіба прыкладаюцца
Яна заявіла, што не адчувае абароны АБСЕ асабіста яе грамадзянскіх правоў, якія, упэўнена яна, парушаныя і ўшчэмленыя. Размова ідзе аб праве на свабоду перамяшчэння, праве «чалавека, які не ўчыняў ніякага злачынства і не пагражае ні ў чым іншым дзяржавам», зазначыла старшыня Цэнтрвыбаркама.
Як вядома, Лідзія Ярмошына — адна з некалькіх высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, якім закрыты ўезд у краіны ЕС.
Каментары