Грамадства

Арыштаваных расійцаў перавялі ў ізалятар

Двое расійскіх грамадзян, арыштаваных у рамках крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Менску, пераведзеныя ў ізалятар № 1 МУС Беларусі, які знаходзіцца на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Пра гэта РІА «Новости» паведаміў прадстаўнік амбасады Расеі ў Беларусі Вадзім Гусеў:

«У панядзелак зь імі сустракаўся консул. Консул наведвае затрыманых расейцаў рэгулярна. У іх няма асаблівых заўваг па ўмовах утрыманьня пад вартай», — распавёў Гусеў.

Ён дадаў, што затрыманыя расейцы папрасілі перадаць сваім сваякам інфармацыю аб іх месцазнаходжаньні, а таксама просьбу да сваякоў перадаць ім цёплыя рэчы і гігіенічныя прыналежнасьці.

Гусеў адзначыў, што ў абодвух расейцаў ёсьць адвакаты. Паводле яго словаў, расейскія дыпляматы чакаюць, калі расейцам будзе прад’яўленае абвінавачваньне, каб выбудоўваць далейшую работу па аказаньні ім дапамогі.

У сваю чаргу, прадстаўнік упраўленьня інфармацыі і грамадзкіх сувязяў МУС Беларусі паведаміў, што

абвінавачваньне расейцам пакуль не прад’яўленае.

«Пытаньне аб прад’яўленьні абвінавачваньня будзе разгледжанае да восьмага студзеня — на працягу дзесяці сутак з моманту затрыманьня, як таго патрабуе беларускае заканадаўства»,- растлумачыў прадстаўнік МУС.

Ён дадаў, што ў дачыненьні расейцаў пакуль абраная мера стрыманьня ў выглядзе ўтрыманьня пад вартай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік3

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране заклікалі студэнтаў і школьнікаў выходзіць у жывыя ланцугі вакол электрастанцый5

Блытаніна ў спісах вызваленых палітвязняў: выйшаў іншы Махнач, замест Наважылава адпусцілі Наважанцава8

Беларуская ўсяночная на Вялікдзень у Вільні пройдзе ў царкве, уфундаванай Канстанцінам Астрожскім5

Названы новы рэйтынг найлепшых рэстаранаў Беларусі. Вось хто ўвайшоў у топ-1012

Менш $1300 за «квадрат». У Мінску прадаюць дзве дзіўныя кватэры

Маджтаба Хаменеі па-ранейшаму ў цяжкім стане і без прытомнасці — The Times14

Трамп можа адкласці ўдары па цывільнай і энергетычнай інфраструктуры Ірана ў апошнюю хвіліну8

Шчыпач з Мёраў цягаў у суседзяў мабільнікі, але падняў стаўкі і паехаў ваяваць за Расію. І даваяваўся16

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік3

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць