Грамадства

Праваабаронцы маюць звесткі аб 29 абвінавачаных па крымінальнай справе аб «масавых беспарадках»

Паводле звестак праваабаронцаў на 11 студзеня, у ліку абвінавачаных пяць экс-кандыдатаў у прэзідэнты. Чатыры з іх знаходзяцца ў СІЗА КДБ: Аляксей Міхалевіч, Уладзімір Някляеў, Андрэй Саннікаў і Мікалай Статкевіч. Віталь Рымашэўскі быў вызвалены з СІЗА 1 студзеня пад падпіску аб нявыездзе.

Астатнія 24 абвінавачаныя па справе — прадстаўнікі выбарчых штабоў кандыдатаў, грамадскія актывісты, журналісты і былы супрацоўнік міліцыі:

— Аляксандр Арастовіч, давераная асоба Статкевіча;

— Дзмітрый Бандарэнка, давераная асоба Саннікава;

— Сяргей Вазняк, давераная асоба Някляева;

— Андрэй Дзмітрыеў, кіраўнік штаба Някляева;

— Аляксандр Класкоўскі, былы супрацоўнік міліцыі;

— Уладзімір Кобец, кіраўнік штаба Саннікава;

— Алег Корбан, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Яраслава Раманчука;

— Анатоль Лябедзька, давераная асоба Раманчука;

— Мікіта Ліхавід, удзельнік акцыі;

— Сяргей Марцалеў, кіраўнік выбарчага штаба Статкевіча;

— Дзмітрый Новік, удзельнік акцыі;

— Аляксандр Атрошчанкаў, прэс-сакратар Саннікава;

— Анатоль Паўлаў, кіраўнік выбарчага штаба Раманчука;

— Анастасія Палажанка, намеснік старшыні зарэгістраванай у Чэхіі міжнароднай маладзёжнай арганізацыі «Малады фронт»;

— Наталля Радзіна, рэдактар інтэрнэт-сайта charter97.org;

— Павел Севярынец, кіраўнік выбарчага штаба Рымашэўскага;

— Аляксандр Фядута, давераная асоба Някляева;

— Ірына Халіп, карэспандэнт расійскай «Новой газеты», жонка Андрэя Саннікава;

— Арцём Брэвус, грамадзянін Расійскай Федэрацыі, вызвалены 29 снежня разам з іншымі расіянамі, зноў быў затрыманы праз паўгадзіны ў рамках крымінальнай справы. Абвінавачанне прад’яўлена 5 студзеня;

— Іван Гапонаў, грамадзянін Расійскай Федэрацыі, вызвалены 29 снежня разам з іншымі расіянамі, зноў быў затрыманы праз гадзіну ў рамках крымінальнай справы. Абвінавачанне прад’яўлена 5 студзеня;

— Уладзімір Лобан, удзельнік акцыі 19 снежня, адбыў 10-сутачны адміністрацыйны арышт, пад вартай;

— Дзмітрый Мядзведзь, пасля адбыцця 10-сутачнага адміністрацыйнага арышту змешчаны пад варту;

— Андрэй Федаркевіч, удзельнік акцыі, пад вартай;

— Уладзімір Хамічэнка, адбыў 15-сутачны адміністрацыйны арышт, пад вартай.

10 студзеня аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама распаўсюдзіў інфармацыю, што ў рамках расследавання справы, якая была распачатая па частках 1 і 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі), следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама ўстаноўленыя звыш 120 чалавек, якія актыўна ўдзельнічалі ў масавых беспарадках 19 снежня на плошчы Незалежнасці ў Мінску. Паводле звестак ГУУС, абвінавачанне прад’яўлена 31 чалавеку.

11 студзеня «Міжнародная амністыя» заявіла аб прызнанні 16 арыштаваных вязнямі сумлення.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі9

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Усе навіны →
Усе навіны

Для рэальна топавых спецыялістаў каштоўнасці важнейшыя за грошы. Спрэчка Пентагона і Anthropic паказала, што лічыцца з гэтым даводзіцца ўсім5

Вызваленая 13 снежня палітзняволеная не ведала, што цяжарная: пра дзіця яна даведалася на пятым месяцы7

Green у ГЦ «Скала» ў Мінску могуць закрыць

Як змянілася багацце Дональда Трампа за год прэзідэнцтва2

Новы вярхоўны лідар Ірана можа не з’яўляцца на публіцы з-за раненняў

Ва Украіне банкір апублікаваў фота кліенткі, якая праходзіла верыфікацыю «на фоне сцяга Расіі», і трапіў у скандал50

На Кацярыну Ваданосаву завялі крымінальную справу за рэабілітацыю нацызму — за фільм пра Кубэ48

«Часам кажу, што працую ў б'юці-сферы»: як беларуска грыміруе памерлых1

Вядомы беларускі топ-менеджар пахваліўся, што вывучыў французскую да ўзроўню В1 за чатыры месяцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі9

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць