Грамадства66

Фюле: ЕС павінен адкрыць каналы прамой дапамогі НДА, СМІ і простым грамадзянам

«Беларусы — нашы суседзі і партнёры. Мы павінны паважаць і выконваць іх інтарэсы, асабліва ў гэтай цяжкай сітуацыі. Час не на нашым баку.

Мы павінны адрэагаваць на тое, што адбылося, вельмі хутка», — заявіў еўракамісар па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле, выступаючы 12 студзеня на пасяджэнні камітэта па замежных справах Еўрапарламента ў Бруселі.

«Мы павінны адрэагаваць хутка і прапарцыянальна, але зрабіць гэта без ізаляцыі беларусаў. Нашы дзеянні павінны быць супраць тых, хто вінаваты ў парушэннях, але не супраць простых людзей», — дадаў Фюле.

Паводле яго слоў, Еўрасаюз павінен «адкрыць каналы прамой дапамогі НДА, СМІ і студэнтам, а таксама аблегчыць для беларусаў магчымасці паездак у ЕС».

Фюле паведаміў, што ЕС рыхтуе «шэраг мер па падтрыманні грамадзянскай супольнасці Беларусі». «Мяркую, што Беларусь павінна браць удзел у шматбаковым супрацоўніцтве ў межах Усходняга партнёрства», — сказаў ён.

«Мы былі глыбока шакіраваныя тым, што адбылося пасля выбараў у Беларусі. 700 чалавек былі затрыманыя. Шакіруе, што частка з іх, у тым ліку і некалькі экс-кандыдатаў у прэзідэнты, могуць атрымаць да 15 гадоў пазбаўлення волі», — заявіў еўракамісар.

«Прымаючы рашэнні аб мерах у адказ, мы павінны прытрымлівацца балансу паміж нашым пасланнем уладам аб адносінах да таго, што адбылося, і нашай падтрымкай простых беларусаў. Але мы не павінны цалкам спыніць дыялог і ізаляваць Беларусь», — падкрэсліў ён.

На думку Фюле, «аднаўленне візавай забароны для Лукашэнкі і чыноўнікаў з’яўляецца неабходнай». «Улады павінны неадкладна вызваліць затрыманых і спыніць крымінальную справу ў дачыненні да іх, калі хочуць пазбегнуць санкцый. Гэта пытанне некалькіх дзён, а не тыдняў», — заявіў ён.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Славутага беларускага псіхолага абвінавацілі ў харасменце. Праз гэта цяпер могуць быць праблемы не толькі ў яго43

У Мінску з'явіліся кантэйнеры для непатрэбнага адзення і абутку. Дзе яны стаяць

Жыгар: Лабісты Лукашэнкі неўзабаве выступяць з адкрытым лістом за «далучэнне ЕС да гуманітарнага трэку»120

«Ну што, піндос, наваяваўся? Зараз мы табе пакажам». Як здзекваліся ў расійскім палоне з амерыканца Хабарда, якога выпусціў Пуцін6

Сэрвіс Airbnb забараніў патрабаваць ад гасцей прыбіраць апартаменты і мыць посуд3

У ЗША ўжо плыве першы танкер з расійскім дызелем13

Украіна атакавала Гарадзец у Ніжагародскай вобласці. Там размешчаны дата-цэнтр Федэральнай падатковай службы Расіі1

Беларуска атрымала рэдкі ДНЖ у Польшчы. Яе адносіны правяралі нават у краме «Жабка»7

У Мінску адмянілі сустрэчу з лідарам духоўнага фонду, які параўноўваюць з сектай — а планавалі сабраць «Чыжоўка-Арэну»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць