Меркаванні2828

Захад бачыць Сямашку пераемнікам Лукашэнкі?

Пра гэта піша інфармаванае брусэльскае выданне.

Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў і першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка не ўключаныя ў спіс людзей, якім будзе забаронены ўезд у Еўропу.

Пра гэта піша інфармаванае брусэльскае выданне Euobserver.

Газета адзначае, што Сямашку «некаторыя ў Еўрасаюзе успрымаюць як патэнцыйнага пераемніка Лукашэнкі».

Канчатковае рашэнне аб спісе будзе прынята ў панядзелак 31 студзеня ў Брусэлі міністрамі замежных спраў краін Еўрасаюза.

Уладзімір Сямашка лічыцца тэхнакратам і прагматыкам у лукашэнкаўскім урадзе. Вядомасць яму прынесла роля кіраўніка беларускай дэлегацыі на газавых і нафтавых перамовах з Расіяй. Ён адзначыўся цвёрдым падыходам.

Непераборлівы ў адзенні і ежы, Сямашка мае рэпутацыю працаголіка.

Таксама ён слыве эканамічным нацыяналістам. Гэта яму прыпісваюць фразу: «Ніводнае беларускае прадпрыемства ў рукі расіян не трапіць». У якасці віцэ-прэм’ера ён блакаваў многія спробы расійскіх бізнэсоўцаў прыватызаваць беларускія актывы.

Цяжка сказаць, ці Сямашка — гэта фігура, якая на сёння прымальная для Масквы таксама.
У іншых краінах былога СНД Крэмль пераважна рабіў стаўку на сілавікоў ці людзей, звязаных з Расіяй сваім бізнэсам.

У той жа час праходзіла інфармацыя, што, пасля падзей 19 снежня, нямецкія дыпламаты кансультаваліся з расійскімі па беларускім пытанні. Да 19 снежня афіцыйнай пазіцыяй Еўрасаюза і ЗША было не абмяркоўваць Беларусі з Масквой, каб не ствараць пагрозы аслаблення незалежнасці Беларусі.

Масква, у сваю чаргу, не раз дэманстравала крайняе раздражненне Аляксандрам Лукашэнкам.

Уладзімір Сямашка нарадзіўся ў 1949 годзе ў горадзе Калінкавічы (Гомельшчына, самы кансерватыўны і пралукашэнкаўскі рэгіён Беларусі).
Скончыў Політэхнічны інстытут у Мінску (цяпер — БНТУ). Працаваў дырэктарам завода «Гарызонт». У 2001 годзе Лукашэнка прызначыў яго міністрам энэргетыкі. Ад 2003 года ён займае пасаду віцэ-прэм’ера, адказнага за прамысловасць і энергетыку.

У лукашэнкаўскім урадзе Сямашка доўгі час займаецца ключавымі для выжывання эканомікі пытаннямі энергетычных адносінаў
з Расіяй. Апошні час менавіта ён узначальваў таксама беларуска-венесуэльскую камісію і займаўся пытаннямі альтэрнатыўных паставак нафты.

Сямашка на 5 гадоў старэйшы за Аляксандра Лукашэнку.

Каментары28

Цяпер чытаюць

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне7

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Усе навіны →
Усе навіны

«Вам прыйдзецца вучыцца». Лукашэнка параўнаў беларускую дыктатуру з амерыканскай дэмакратыяй12

У Фінляндыі дырыжор так старанна кіраваў аркестрам, што выбіў з рук музыканткі скрыпку XVIII стагоддзя1

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура31

Каля чвэрці кватэр, купленых летась, мінчукі набылі ў прыгарадзе

У Варшаве пасялілі чалавекападобнага робата — ён ганяе дзікоў і размаўляе з народам5

Вось што людзі пішуць аб праблемах з доступам да ютуба і тэлеграма па начах3

Стала вядома, якую патэнцыйную здзелку абмяркоўваюць ЗША і Іран2

У Мазыры затрымалі праваабаронцу Уладзіміра Целяпуна1

«Белшына» просіць абараніць яе ад канкурэнцыі з боку кітайцаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне7

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць