Здароўе

Эпідэмічны ўзровень на грып перавышаны ў 12 гарадах

Каб не захварэць на вострую рэспіраторную інфекцыю, медыкі рэкамендуюць выконваць некалькі правілаў.

Узровень захворвання вострымі рэспіраторнымі захворваннямі перавысіў эпідэмічны ўзровень у 12 гарадах Беларусі: Брэсце, Баранавічах, Пінску, Віцебску, Оршы, Гомелі, Мазыры, Мінску, Барысаве, Маладзечне, Магілёве і Бабруйску.

У Беларусі за мінулы тыдзень у 18 гарадах паказчык захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі склаў 1859,18 на 100 тыс. насельніцтва. Гэта вышэй за ўзровень папярэдняга тыдня на 37,5%. У структуры хворых пераважаюць дзеці (63,6%). Паказчык захворвання сярод дзіцячага насельніцтва склаў 6287,5 на 100 тыс. насельніцтва і вырас на 42,7% у параўнанні з узроўнем папярэдняга тыдня. Захворванні на ВРІ сярод дарослых выраслі на 28,6% і склалі 832,7 на 100 тыс. насельніцтва.

Каб не захварэць на вострую рэспіраторную інфекцыю, медыкі рэкамендуюць выконваць некалькі правілаў.

У першую чаргу, трэба старацца не пераахалоджвацца, апранацца цяплей, сістэматычна праветрываць памяшканне, часцей гуляць на свежым паветры, выконваць правілы асабістай гігіены, рацыянальна харчавацца, пры гэтым ежа павінна ўтрымліваць дастатковую колькасць вітамінаў.

Для індывідуальнай прафілактыкі грыпу і іншых ВРІ можна выкарыстоўваць аксалінавую мазь. Ёю змазваюць слізістыя абалонкі носа некалькі разоў у дзень. Яна зніжае верагоднасць захворвання ў два і больш разоў. Эфектыўнасць мазі павышаецца, калі яе наносіць перад выхадам з дому і непасрэдна перад кантактам з хворым. Мазь бясшкодная, амаль ні ў кога не выклікае пабочных эфектаў і прымяняць яе рэкамендуецца на працягу ўсяго перыяду рэспіраторных захворванняў.

Грып небяспечны ўскладненнямі, якія бываюць даволі сур'ёзнымі. Не варта займацца самалячэннем і спрабаваць пераносіць інфекцыю на нагах. Пры ўзнікненні першых сімптомаў захворвання трэба звяртацца па дапамогу да спецыялістаў. Дзеці з прыкметамі вострай рэспіраторнай інфекцыі павінны заставацца дома і не наведваць садкі і школы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць22

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія беспілотнікі атакавалі гандлёвы цэнтр у Сумах

Трамп заявіў, што «Пуцін хоча заключыць здзелку»12

Украіна аб'явіла ў вышук «Жэню з Гомеля». Што пра яго вядома?1

Беларуска Карына Казлоўская заваявала на чэмпіянаце Польшчы па стральбе з лука сем залатых медалёў. Больш проста не было 8

Фестываль «Тбілісоба» пасля сямігадовага перапынку вяртаецца ў Мінск1

Арына Сабаленка з наступнага тыдня ўжо не будзе першай ракеткай свету7

Самалёт Зяленскага, які вылятаў з Малдовы ў Нарвегію, ледзь не трапіў пад удар дрона2

У Оршы рыбак знайшоў у вадзе рэвальвер, прыдатны для стральбы1

Спявачка Насця Каменскіх заявіла, што праз украінскую мову ў яе знік голас і з'явілася кіста30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць22

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць