Культура11

«Наша слова» № 1000

2 лютага 2011 года выйдзе з друку 1000-ны нумар газеты «Наша слова».
«Наша слова» — цэнтральны орган ГА «ТБМ імя Ф. Скарыны», першы з тыднёвікаў, заснаваных у найноўшы час беларускай гісторыі, выходзіць на гэтую сур’ёзную лічбу 1000.

27 чэрвеня 1989 г. у Менску адбыўся Першы устаноўчы з’езд Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны і ўжо ў сакавіку 1990 г. пачаў выходзіць штомесячны бюлетэнь «Наша слова».

Старшынём ТБМ і рэдакцыйнай калегіі бюлетэня стаў адзін з самых няўрымслівых змагароў за беларускую мову народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч — галоўны ініцыятар і арганізатар іх стварэння. Цягам таго года «Наша слова» рыхтавалася на грамадскіх асновах, і асноўны цяжар гэтай працы ўзяў на сябе Генадзь Тумаш.

Ужо са студзеня 1991 г. бюлетэнь ператварыўся ў васьміпалосную ўсебеларускую штотыднёвую газету, галоўным рэдактарам якой стаў вядомы пісьменнік Эрнест Ялугін.

Выхад газеты «Наша слова» быў сустрэты большасцю беларускай грамадскасці з вялікай прыхільнасцю і нават энтузіязмам. Газета адыграла значную ролю ў справе прыняцця Вярхоўным Саветам БССР Закона аб мовах, у адпаведнасці з якім беларуская мова абвешчана дзяржаўнай; Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР і надання ёй статусу канстытуцыйнага закона; змене назвы БССР на Рэспубліку Беларусь, прыняцця Дзяржаўнага герба і сцяга.

Газета «Наша слова» змяшчала цікавыя і важныя артыкулы па культуры мовы, публіцыстычныя, гістарычныя. мовазнаўчыя і іншыя матэрыялы, якія моцна ўплывалі на справу беларускага адраджэння. Роля і аўтарытэт «Нашага слова» значна ўзраслі, і наклад газеты дасягнуў больш за 8000 асобнікаў.

Пасля рэферэндуму 1995 г., калі дзяржаўнай мовай была аб’яўлена не толькі беларуская мова, але і руская, моўная сітуацыя ў краіне вельмі змянілася. Беларуская мова стала актыўна выдаляцца з усіх сфер грамадскага жыцця. У красавіку 1997 г. урад адмовіў у дзяржаўным фінансаванні газеты. Дзякуючы рашучай пазіцыі Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ, выхад газеты «Наша слова» на прыватныя сродкі быў адноўлены ўжо ў лістападзе 1997 г. у Лідзе, дзе яна і выдаецца да гэтага часу. Ад 1997 года і да сёння газету ўзначальвае паэт і публіцыст Станіслаў Суднік.

ТБМ і газета «Наша слова» актыўна працуюць на ніве беларушчыны. І калі ў першыя біяграфічныя гады газеты жыла верай у моўнае паразуменне, то сёння, цяпер патрэбна мужная настойлівасць: мы ёсць! Мы будзем!

«Наша слова» — заўсёды адлюстроўвае працу свядомых патрыётаў на карысць беларушчыны і асабліва беларускай мовы. Газета мае асветніцкае і інструктыўнае значэнне для арганізацый ТБМ. Для сяброў ТБМ яна неабходна, каб быць у курсе падзей і дзейнічаць узгоднена, у адным кірунку. Яна звязвае нас духоўна: друкуе думкі, светапогляды, якія яднаюць сяброў і прыхільнікаў ТБМ.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі15

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Самары гарыць НПЗ

НАСА назвала імёны членаў экіпажа місіі «Артэміда-3» — чарговага этапу на шляху да высадкі на Месяц

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо9

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

Прадаецца «гатэль у беларускай Швейцарыі». Для інвестара-аматара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі15

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць