Афіша

Сёння пройдзе «Рок-каранацыя»

Яна адбудзецца ў 15-ы раз. А яе разынкай стане выступ N.R.M. без Вольскага.

Яна адбудзецца ў 15-ы раз. А яе разынкай стане выступ N.R.M. без Вольскага.

Сёлета арганізатары адмовіліся ад уручэння рок-кароны. Вырашылі правесці гала-канцэрт з удзелам найлепшых каманд. «Крама», «Нейра Дзюбель», «Без білета», Kriwi. І N.R.M. Вось толькі выступаць культавы гурт будзе без Лявона Вольскага. Гэта і павінна стаць тым гваздом, што можна сабраць поўную залу на «Рок-каранацыі». Гурт не выступаў год. А тут гітарыст каманды Піт Паўлаў паабяцаў зайграць новыя песні.

«Я ведаю дакладна, якая будзе рэакцыя, — сказаў Паўлаў. — Частка публікі не зможа прыняць такі выгляд N.R.M. І для гэтай часткі публікі я хачу сказаць: альбо так, альбо ніякага N.R.M. больш не будзе».

Хаця сёлета і адмовіліся ад вызначэння найлепшых рок-музыкаў за 2010-ы (вынікі падвядуць праз год), але назавуць найлепшых з найлепшых за папярэднія гады. На сайце «Тузін гітоў» праводзілася адмысловае галасаванне. Слухачы самі выбіралі найлепшы гурт і альбом. За 15 гадоў існавання прэміі галоўную рок-карону атрымлівалі 10 каманд (некаторыя двойчы) і адзначаліся 14 альбомаў. Выбар невялікі, але тым не менш.

«Рок-каранацыя-2010» пройдзе 18 лютага ў к/з «Мінск».

Каментары

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць