Здарэнні

У Лунінецкім раёне працягваецца пошук двух малых дзяцей

У Лунінецкім раёне працягваецца пошук двух малалетніх дзяцей, якія зніклі 18 лютага.

У той дзень днём двое хлопчыкаў васьмі і сямі гадоў, якія жывуць у вёсцы Цна, пайшлі гуляць і не вярнуліся дамоў. 18 лютага ў 20.15 у Лунінецкі РАУС звярнуліся іх маці. У 20.50 асабовы склад раённага аддзела ўнутраных спраў быў паднята па сігналу "Трывога", які шукаў дзяцей усю ноч.

Як паведамілі БелаПАН у Лунінецкім РАУС, усе наступныя дні пошукі вядуцца з наступленнем світання і да цемнаты. З 19 лютага да іх былі падключаныя вадалазы, бо дзяцей бачылі ўдвух 18 лютага каля 15.00 непадалёк ад ракі Цна, якая цячэ па вёсцы.

Акрамя іх і супрацоўнікаў міліцыі ўсе гэтыя дні дзяцей шукаюць супрацоўнікі райаддзела па НС і мясцовыя жыхары.

23 лютага працуюць дзве брыгады вадалазаў Асвода. Яны адпрацоўваюць участак ракі Цна: ад вёскі, дзе жывуць дзеці, да вёскі Кажан-Гарадок.

Як адзначалі супрацоўнікі міліцыі, работа вадалазаў ускладняецца практычна нулявой бачнасцю.

Супрацоўнікі міліцыі, МНС і мясцовыя жыхары сёння вядуць пошукі дзяцей у населеных пунктах і сумежных з імі тэрыторыях у двух бліжэйшых сельскіх саветах — Дворацкім і Лахвінскім.

На гэты час нацягнута металічная сетка ў рацэ ў раёне Кажан-Гарадка. Апытаныя праваднікі цягнікоў, якія 18—19 лютага накіроўваліся праз станцыю Лунінец. Арыентаваны ўсе раённыя аддзелы міліцыі вобласці і іншых рэгіёнаў краіны.

Зніклыя хлопчыкі вучацца ў адным класе Цнянскай базавай школы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»13

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Усе навіны →
Усе навіны

Працу віленскага аэрапорта зноў паралізавалі шары з Беларусі3

«Калі браць больш правільны падыход». У Беларусі хочуць запусціць свайго касманаўта не толькі для турызму3

Прэзідэнт Чэхіі: Трамп за некалькі тыдняў зрабіў больш для падрыву даверу да НАТА, чым Пуцін за многія гады28

З Сеула — у Мінск. Карэйскі футбольны легіянер расказаў пра жыццё ў Беларусі, ежу і службу ў арміі2

«Інкрымінавалі «здраду дзяржаве», а ён сам проста абстукваў колы ў цягнікоў»6

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е на суткі з хвосцікам. Раней да таго некалькі разоў заклікаў Зяленскі

Стала вядома, на каго рыхтавала палітычны замах міжнародная група, затрыманая ў Грэцыі і Літве

На Гродзеншчыне жанчына трапіла ў рэанімацыю пасля ўкусу кляшча

Бацька аднаго з маладзёнаў, асуджаных па справе «Чорных салаўёў», запісаў відэазварот да Лукашэнкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»13

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць