Спорт

Ганчарэнка: Мы былі не ў тонусе

Недахоп «спаборніцкага тонусу» стаў галоўнай прычынай невыканання ў поўным аб’ёме плана на матч у адказ 1/16 фіналу Лігі Еўропы з «Пары Сен-Жэрменам», заявіў галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка.

«З-за гэтага мы не так хутка пераходзілі з абароны ў атаку», — адзначыў ён на прэс-канферэнцыі пасля заканчэння сустрэчы, якая завяршылася нулявой нічыёй. У наступны раўнд выйшлі французы, якія дамагліся выніковай нічыёй (2:2) у выязным матчы 17 лютага.

«Ёсць шкадаванне, што так закончыўся матч. У нас былі моманты. Асабліва шкадуем аб мінскім матчы, які маглі выйграць», — сказаў Ганчарэнка. Ён не стаў каментаваць гульню «ПСЖ», заявіўшы, што гэта павінен рабіць трэнер сапернікаў.

«БАТЭ даў нам сёння турбот, — адзначыў галоўны трэнер французаў Антуан Камбуарэ. — Сапернік вельмі арганізаваны, не забывайце, што пяць разоў запар ён станавіўся чэмпіёнам сваёй краіны».

Паводле слоў Камбуарэ, найбольшае напружанне ён адчуў у канцы матча: «Мы стварылі шмат момантаў, але не выкарысталі іх, і калі б БАТЭ ўдалося вызначыцца, мы б пра гэта вельмі пашкадавалі».

Недакладнасць у атаках трэнер гаспадароў растлумачыў недахопам гульнёвай практыкі ў некаторых футбалістаў. «Галоўнае, што мы прайшлі далей, і цяпер мы будзем рыхтавацца да матча чэмпіянату Францыі супраць „Тулузы“. Пра матчы з „Бенфікай“ у 1/8 фіналу пакуль не думаем, але напэўна абедзве сустрэчы мы будзем гуляць у гасцях», — заявіў Камбуарэ, маючы на ўвазе, што ў Парыжы жыве шмат партугальцаў. Частка з іх з’яўляюцца прыхільнікамі «ПСЖ», але будуць перажываць за «Бенфіку».

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі адказаў Ціханоўскай: Чамусьці не згадваецца, што рэабілітацыя сына адбывалася ў кватэрах і дамах, якія я купіў106

Ціханоўскі адказаў Ціханоўскай: Чамусьці не згадваецца, што рэабілітацыя сына адбывалася ў кватэрах і дамах, якія я купіў

Усе навіны →
Усе навіны

На амерыканскай авіябазе ў Германіі разбіўся вайсковы самалёт

Закінутыя сядзібы і касцёлы Беларусі стануць лакацыямі для новай відэагульні4

У Латвіі выйшаў новы іміграцыйны закон, які пастрожвае ўмовы для беларусаў15

Эрдаган заклікаў пазбавіць пастаянных членаў Рады Бяспекі ААН права вета. І ўвогуле скасаваць пастаяннае членства6

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея25

Чым небяспечныя паркавыя вавёркі і як не заразіцца ад іх хваробамі1

Вядомы расійскі рэпер ніяк не можа выступіць у Мінску — то з законамі не шчасціць, то са здароўем3

Беларусы масава скардзяцца на актывізацыю лясных крывасмокаў. І гэта не кляшчы6

Да прыходу еўрапейцаў у Аўстраліі магло жыць нашмат больш людзей, чым лічылася. Потым зніклі 93%5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі адказаў Ціханоўскай: Чамусьці не згадваецца, што рэабілітацыя сына адбывалася ў кватэрах і дамах, якія я купіў106

Ціханоўскі адказаў Ціханоўскай: Чамусьці не згадваецца, што рэабілітацыя сына адбывалася ў кватэрах і дамах, якія я купіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць