Улада2323

Мілінкевіч выканае абавязкі міністра замежных спраў Беларусі

У Браціславе пачынаецца сустрэча міністраў замежных спраў Вышаградскай групы — Польшчы, Славакіі, Чэхіі і Венгрыі.

Сёньня ў Браціславе пачынаецца сустрэча міністраў замежных спраў краін Вышаградзкай групы — Польшчы, Славакіі, Чэхіі і Вугоршчыны. Спэцыяльнае запрашэньне на яе атрымаў лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч.

Таксама ў Браціславе 2–4 сакавіка адбудзецца міжнародная канфэрэнцыя па бясьпецы «Globsec-2011». Яе ўдзельнікі абмяркуюць сытуацыю ў Беларусі.

Абмяркоўваць беларускую сытуацыю на «Globsec-2011» будуць у фармаце слуханьняў пад назовам «Беларусь пасьля выбараў: ці спрацуюць санкцыі?». Аляксандар Мілінкевіч напярэдадні вылету ў Браціславу асабліва адзначыў: гэта канфэрэнцыя выходзіць далёка за межы падобных мерапрыемстваў:

«Там будуць міністры замежных спраў выступаць, эўракамісар Фюле, многа экспэртаў, аналітыкаў. Гэта вельмі сур’ёзная канфэрэнцыя, якая шмат у чым вырашае, што будзе рэалізавацца адносна Беларусі ў палітыцы Эўразьвязу».

Зацікаўленасьць лёсам Беларусі у краін Вышаградзкай групы праявілася на юбілейным саміце гэтага міждзяржаўнага аб`яднаньня. Яны 15 лютага прынялі зварот да беларускіх уладаў. У дакумэнце ўтрымліваецца заклік вызваліць палітзьняволеных, спыніць перасьлед незалежных сродкаў масавай інфармацыі і апазыцыі, стварыць умовы для правядзеньня дэмакратычных выбараў.

І безумоўна, аніякіх іншых ацэнак, чым тыя, якія сёньня дае Брусэль афіцыйнаму Менску, быць тут ня можа. Больш таго, сябры Вышаградзкай групы ставяцца жа Беларусі больш жорстка, чым некаторыя сябры Эўразьвязу

Аляксандар Мілінкевіч упэўнены: і гэтым разам чальцы Вышаградзкай групы зоймуць адзіную пазыцыю, тым больш, што яны ўсе ўваходзяць у Эўразьвяз:

«Я думаю, у дачыненьні да Беларусі пазыцыя ва ўсіх краін Эўразьвязу ідэнтычная. Гэта ва „Усходнім партнэрстве“ не ўсе краіны на аднолькавых пазыцыях. А што тычыцца краін Эўразьвязу, то я тут не бачу розьніцы».

Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі лічыць, што Вышаградзкая група будзе прытрымлівацца агульных для Эўразьвязу падыходаў да Беларусі:

«І безумоўна, аніякіх іншых ацэнак, чым тыя, якія сёньня дае Брусэль афіцыйнаму Менску, быць тут ня можа. Больш таго, сябры Вышаградзкай групы ставяцца жа Беларусі больш жорстка, чым некаторыя сябры Эўразьвязу. Я маю на ўвазе, напрыклад, Італію альбо Партугалію. А імкнуцца яны гэтай рэгіянальнай групоўкай гаварыць адным голасам».

Каментары23

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі14

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Самары гарыць НПЗ

НАСА назвала імёны членаў экіпажа місіі «Артэміда-3» — чарговага этапу на шляху да высадкі на Месяц

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо9

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

Прадаецца «гатэль у беларускай Швейцарыі». Для інвестара-аматара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі14

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць