Спорт

Юрый Бародзіч: Належнай аддачы ад праекта «Дынама» (Мінск) у КХЛ пакуль няма

Належнай аддачы ад праекта "Дынама" (Мінск) у КХЛ пакуль няма, заявіў старшыня цэнтральнага савета БФСТ "Дынама" Юрый Бародзіч 14 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

"Кіраўнік дзяржавы нядаўна звярнуў увагу на тое, што ўкладзеныя ў клуб сродкі пакуль не прынеслі поўнай аддачы. Але мы працуем у гэтым кірунку. Аддзел маркетынгу будзе працаваць і над прыцягненнем балельшчыкаў, і над фінансавай аддачай", — сказаў Бародзіч.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў параўнанні з сезонам-2009/2010, у апошнім сезоне на продажы білетаў і клубнай сімволікі каманда зарабіла ў тры разы больш.

Бародзіч зазначыў, што павелічэнне кошту білетаў на матчы "Дынама" ў наступным сезоне пакуль не абмяркоўвалася. "Істотнага росту цэн не будзе. Але па меры павелічэння цікавасці да клуба зрухі ў гэтым кірунку могуць быць. Аднак мы будзем улічваць думку і магчымасці балельшчыкаў", — дадаў ён.

Бародзіч не стаў казаць, які бюджэт мінскага "Дынама". Пры гэтым ён заявіў, што бюджэт клуба на наступны сезон не зменіцца.

Бародзіч таксама паведаміў, што "Дынама" плануе захаваць касцяк каманды, аднак прадугледжваецца і ўзмацненне яе новымі гульцамі. "Іх узровень гульні павінен быць не ніжэйшы за тых, якія пакінуць каманду. У нас ёсць сродкі на іх прыцягненне. Але калі спатрэбяцца дадатковыя рэсурсы, то ў нас ёсць крыніцы", — сказаў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк3

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Усе навіны →
Усе навіны

Spotify: Песень на англійскай у поп-музыцы становіцца ўсё менш

У Рагачове выпускаюць малако з цытатамі Караткевіча

Стала вядома, колькі ў Беларусі ёсць звышбагацеяў1

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі11

Янот Сеня, які прыехаў нелегалам з Амерыкі, аказаўся самкай7

«Прыляцелі, родныя!» Каля Белавежскай пушчы пабачылі буслоў ВІДЭА

Гіпермаркет Green у мінскім ГЦ «Скала» закрылі

«Калгас у краіне ва ўсім. Чаму тут павінна быць выключэнне?» Беларусаў абурылі туалетныя кубачкі з мылам на чыгунцы14

У пагоні за экалагічнасцю ў Францыі пачалі будаваць з утрамбаванай зямлі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк3

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць