Грамадства

У Гомелі пратэстуюць супраць будаўніцтва школа-садка побач з заводам хімічных вырабаў

Жыхары гомельскага мікрараёна № 104 занепакоеныя, што новая школа-сад будзе адкрыта побач з заводам хімічных вырабаў.

19 сакавіка кіраўнік адміністрацыі Навабеліцкага раёна Гомеля Алег Пачынок і шэраг кіраўнікоў структурных падраздзяленняў гарвыканкама правялі інфармацыйна-прапагандысцкую сустрэчу з жыхарамі мікрараёна № 104, які ўзводзіцца. На сустрэчу з Пачынком прыйшлі 350 чалавек, якія задалі чыноўнікам больш за 40 пытанняў.

Як паведамілі БелаПАН у адміністрацыі раёна, людзей хвалявала, што будучая школа-сад, адкрыццё якой запланавана на верасень 2011 года ў будынку былой школы-інтэрната, размяшчаецца побач з заводам хімічных вырабаў. «У мэтах ухілення сацыяльнага напружання ў гэтым пытанні адміністрацыяй Навабеліцкага раёна будзе накіравана хадайніцтва ў Гомельскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі аб правядзенні адпаведных замераў наконт утрымання ў выкідах гэтага прадпрыемства атрутных і шкодных рэчываў, а таксама іх утрыманне ў навакольным асяроддзі», — заявілі ў адміністрацыі.

Мікрараён № 104 узводзіцца ў Навабеліцкім раёне, некаторыя сем’і ўжо атрымалі кватэры ў новых дамах. Мікрараён будзе складацца пераважна з дзевяціпавярховых дамоў, запланавана тут таксама будаўніцтва 12-павярховага, 16-павярховага і трох 18-павярховых жылых дамоў. Арыенціровачна рэалізацыя праекта забудовы мікрараёна абыдзецца ў 40 млрд. рублёў без уліку будаўніцтва сацыяльных і культурных аб’ектаў. Мяркуецца, што ў раёне будзе пражываць больш за 10 тыс. чалавек.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку16

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Усе навіны →
Усе навіны

10 000 аўтараў у Брытаніі выпусцілі «пустую» кнігу, пратэстуючы супраць выкарыстання штучнага інтэлекту8

Следчы камітэт Беларусі набыў сувенірныя гадзіннікі па 800 даляраў3

«Не Дзень Волі, а тыдзень». Севярынец расказаў пра падрыхтоўку святкавання 25 Сакавіка12

У Віцебску здаецца ў арэнду будынак, у якім вучыўся Марк Шагал

Беларуску з расіянінам выслалі з Чарнагорыі за сэкс у аўто на вачах у мінакоў14

Падчас бамбардзіровак Ірана амерыканцы не кранаюць маленькі востраў — галоўную нафтавую артэрыю. Чаму?2

Гэты балкон вы бачылі з Плошчы Перамогі. Зараз там прадаюць кватэру

Мінздароўя пракаментавала трагедыю ў Дзяржынскай бальніцы, дзе памерлі парадзіха і немаўля7

У адным з рэгіёнаў Беларусі ўспышка небяспечнага віруса — як абараніцца3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку16

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць