Меркаванні6262

КХП-БНФ: «У гэтых умовах не маем права заклікаць да ўдзелу ў вулічных мерапрыемствах»

Кіраўніцтва Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі-БНФ прыняло зварот да суайчыннікаў з нагоды Дня Волі.

Кіраўніцтва Кансерватыўна-Хрысціянскайпартыі-БНФ прыняло зварот да суайчыннікаў з нагоды Дня Волі, у якім заклікала далучацца да руху «Выбары бяз Лукашэнкі».

Адзначаючы, што 93 гады таму «нашыя продкі аб’явілі аб незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, адкрылі шлях беларускаму народу да дзяржаўнага будаўніцтва і нацыянальнага адраджэння», а ў «гістарычных варунках распаду СССР беларускі народ, маючы наперадзе змагання свой авангард — Беларускі Народны Фронт, аднавіў незалежнасць краіны 25 жніўня 1991 года», КХП-БНФ звяртае ўвагу, што «непрыяцелі беларускага народа не жадалі росквіту Беларусі. Ім удалося ўсталяваць у нашай краіне антыбеларускі ўладны рэжым. Варожы да беларусаў характар гэтага рэжыму добра вядомы. Нядаўнія падзеі ў краіне, што былі звязаныыя з чарговай прэзідэнцкай кампаніяй паказалі: у рэжыма няма мінімальных маральных нормаў і прыстойнасці, павагі да закону. Ужыўшы грубую сілу супраць мірнага цывільнага насельніцтва, ён праводзіць цынічныя судзілішчы над пабітымі і зняважанымі людзьмі, выстаўляючы супраць іх абсурдныя і здзеклівыя абвінавачанні».

У звароце гаворыцца, што Кансерватыўна-ХрысціянскайПартыі-БНФ па надуманай прычыне адмоўлена ў правядзенні святочных мерапрыемстваў на вуліцах Мінску.

«Мы лічым, што ў гэтых умовах не маем права заклікаць беларусаў да ўдзелу ў масавах вулічных мерапрыемствах, падстаўляць людзей пад рэпрэсіі збройных акупантаў. Мы ведаем, прыйдзе дзень, калі ў вольнай Беларусі вольна загучыць голас беларуса і ў святочныя і ў будзённыя дні на плошчах і вуліцах нашых гарадоў і вёсак. Будзем жа яднацца ў змаганні, збіраць сілы і нацыянальнай працай набліжаць гэты дзень… Заклікаем сапраўды па-святочнаму адзначыць гэты дзень, павіншаваць родных і знаёмых, ускласці кветкі да помнікаў выдатных людзей Беларусі, перадаць свой святочны настрой іншым людзям… Заклікаем злучацца ў „Рух за новыя выбары без Лукашэнкі“, ствараць суполкі Руху, сёння рыхтаваць будучыню краіны», — гаворыцца звароце кіраўніцтва КХП-БНФ з нагоды 93-й гадавіны БНР.

Каментары62

Цяпер чытаюць

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-поварам без правоў. І загінула

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-поварам без правоў. І загінула

Усе навіны →
Усе навіны

«А чаму вы прыехалі? Думалі, нараджаць не балюча?» Беларуска расказала дзікую гісторыю пра свае роды28

Ісландцы прагаласавалі супраць уступлення ў ЕС27

Ля берагоў Паўночнага Кіпра тоне паром з 279 пасажырамі4

Беларуска вырасціла ў агародзе «каштанавыя» агуркі. Што гэта?1

Рабаў распавёў, якім будзе верасень у Беларусі4

«А фаршу там няма». Беларуска паскардзілася на мясныя падушачкі Брэсцкага мясакамбіната5

У Мінску аднавілі ўстаноўку электронных табло з раскладам на прыпынках, але з агаворкамі4

Мсціслаўцам паабяцалі «абсалютную бяспеку» — у раёне прайшлі абмеркаванні могільніка радыеактыўных адкідаў13

У офісе палітыка ад «Альтэрнатывы для Германіі» знайшлі кубак з надпісам «Армія Расіі»17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-поварам без правоў. І загінула

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-поварам без правоў. І загінула

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць