Грамадства77

Барысаўчанін з дапамогай уласнага аўтамабіля патрабуе вызваліць палітвязняў

Па барысаўскіх вуліцах вось ужо больш за месяц раз’язджае незвычайны аўтамабіль. Незвычайнасць яго складаецца ў тым, што на бакавым шкле прылепленыя партрэты экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева са словамі «Свабоду Някляеву!».

Машына належыць барысаўскаму індывідуальнаму прадпрымальніку Міхаілу Васільеву, які на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году быў даверанай асобай кандыдата Някляева. Як кажа Міхаіл, партрэты экс-кандыдата на яго аўтамабілі прыдзірак з боку ДАІ не выклікаюць.

«Быў аднойчы выпадак, калі мяне спынілі ў Барысаве супрацоўнікі ДАІ, — распавядае Васільеў. — Інспектар, убачыўшы партрэты Някляева, толькі замахаў рукамі — праязджай. Я апусціў шкло і кажу: „Дык дакументы глядзець будзеце?“. „Не-не-не! Праязджай!“, — неяк нават спалохана ўсклікнуў ДАІ-шнік. Я езджу з партрэтамі і заклікамі вызваліць Някляева з 25 лютага. З гэтай нагоды ніякіх заўваг ні ў каго не было».

На самой справе, прыклейванне падобных агітацыйных улётак на шыбах аўтамабіля не з’яўляецца парушэннем не толькі заканадаўства, але і якіх-небудзь правілаў. Прыляпляць ці не прыляпляць іх — асабістая справа ўладальніка аўтамабіля. Як бачым, падставай для якіх-небудзь непрыемнасцяў гэта не становіцца.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага1

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект1

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

Беларусаў запрашаюць абдымацца з незнаёмцамі. Цана пытання — 65 рублёў6

Польшча перакідвае на мяжу з Украінай войскі, танкі і сістэмы Patriot5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага1

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць