Грамадства

У ВНУ пачынаецца правядзенне прафесійна-псіхалагічнага сумоўя

5 красавіка ў вышэйшых навучальных установах Беларусі пачынаецца правядзенне прафесійна-псіхалагічнага сумоўя. Выпрабаванне пройдзе па 30 красавіка ў адпаведнасці з графікамі, зацверджанымі ВНУ.

Так, сумоўе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце пройдзе 9, 16 і 23 красавіка, паведамілі ў прэс-службе ВНУ. Для яго правядзення сфарміраваны 32 камісіі, у складзе якіх будуць працаваць выкладчыкі кафедраў спецыялізацыі (60% складу), прафесійныя псіхолагі і спецыялісты па працы з моладдзю (20% складу), а таксама прадстаўнікі міністэрстваў замежных спраў, інфармацыі, юстыцыі, Дзяржаўнага мытнага камітэта, Генеральнай пракуратуры, Вярхоўнага і Вышэйшага гаспадарчага судоў.

Нагадаем, выпрабаванне праводзіцца ў форме гутаркі спецыяльнай камісіі з абітурыентам, мэта якой — «вызначыць матывацыю паступлення, ацаніць асобасныя якасці, агульны ўзровень развіцця будучага студэнта».

Сёлета ў БДУ на сумоўе зарэгістраваліся 3.122 абітурыенты, гэта на 10% менш, чым летась. Усяго, як паведамляў БелаПАН са спасылкай на Мінадукацыі, на прафесійна-псіхалагічнае сумоўе ў ВНУ запісаліся 13 тыс. 403 абітурыенты, што на 1.145 менш, чым падчас леташняй уступнай кампаніі.

Прайсці сумоўе неабходна для паступлення на ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях: «Дзяржаўнае кіраванне», «Дзяржаўнае кіраванне і права», «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка», «Міжнародныя адносіны», «Міжнароднае права», «Правазнаўства», «Эканамічнае права», «Журналістыка» (у тым ліку калі яна з’яўляецца дадатковай спецыяльнасцю), «Міжнародная журналістыка» і «Мытная справа».

Летась паводле вынікаў сумоўя было адмоўлена ў выдачы рэкамендацыі 0,5% абітурыентаў, якія прыйшлі на выпрабаванне, — прыблізна 60 чалавекам. У 2009 годзе сумоўе не прайшлі 103 абітурыенты (у 2008 годзе — 140).

Цэнтралізаванае тэставанне пройдзе з 14 па 29 чэрвеня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»9

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

11‑гадовая брытанка стала самым маладым шахматным гросмайстарам у гісторыі5

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў10

Расіяне другі раз за дзень атакавалі цэнтр Кіева, трапілі ў медцэнтр1

Сталі вядомыя падрабязнасці пра маштабны пажар на сталічным паркінгу

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely5

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

Раптоўна памёр 43‑гадовы камандзір узвода мінскага АМАПа51

У Мазыры запусцяць транспарт з поўным аўтапілотам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»9

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць