Усяго патроху1717

Сідорскі з жонкай адпачываў у Чэхіі

Жонка былога прэм’ера расказала, дзе цяпер яе муж і чым займаецца.

Жонка былога прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага, які кіраваў беларускім урадам на працягу сямі гадоў да 28 снежня 2010 года, расказала «Салідарнасці», дзе цяпер яе муж і чым займаецца.

Датэлефанавацца Людміле Сідорскай было няпроста. На незнаёмыя нумары, як папярэджвалі людзі з яе асяроддзя, яна не рэагуе, палітычныя тэмы з журналістамі не абмяркоўвае.

Некалькі тыдняў таму журналісты ўжо спрабавалі з ёй звязацца. Аднак жонка экс-кіраўніка ўрада Беларусі была «па-за зонай дзеяння сеткі», што толькі дадало пытанняў. І вось 6 красавіка на іншым канцы дроту пачуўшы ветлівы голас Людмілы Сідорскай.

— Ведаеце, ходзяць розныя чуткі, бо пра Сяргея Сяргеевіча нічога не чуваць. Кажуць, што вы пераехалі ў Германію…

— Мы нікуды не зніклі, нікуды не пераехалі. Дома. У Мінску.

— Некалькі тыдняў назад вы працяглы час былі недаступныя. Некуды ўсё-ткі з’язджалі?

— На тры тыдні ездзілі адпачываць у Чэхію. Не да сяброў. Проста купілі пуцёўку… Вярнуліся паўмесяца таму.

— Сяргею Сяргеевічу прапаноўвалі нейкую пасаду ў Беларусі ці, можа, паступалі прапановы з-за мяжы? Наогул, ён разглядае цяпер нейкія варыянты працаўладкавання?

— [Паўза] Я не магу адказаць на гэтае пытанне. Пра гэта лепш гаварыць з ім… Хоць ад інтэрв’ю ён цяпер устрымліваецца. Магу толькі сказаць, што Сяргей Сяргеевіч пакуль адпачывае, а таксама з задавальненнем займаецца навуковай дзейнасцю. Ён жа доктар тэхнічных навук [у 1976 годзе скончыў электратэхнічны факультэт Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту. Спецыяліст у галіне вакуумна-плазмавых тэхналогій, — Рэд.]. Плюс інтэрнэт, кнігі…

— Вы згадалі інтэрнэт. Ён актыўны карыстальнік?

— У асноўным вывучае тэхнічныя навінкі і навуковыя выданні. «Даганяе» тое, што раней не паспяваў праз сваю занятасць. Плюс, вядома, навіны. У першую чаргу эканамічнай тэматыкі. Больш за ўсё яго хвалюе эканамічная сітуацыя ў краіне.

— Мусіць, у курсе, што многія суайчыннікі пазбаўляюцца ад беларускага рубля, скупаючы валюту. У чым ваша сям’я захоўвае зберажэнні?

— [Паўза] У нас няма нейкага «складу». У нас дарослыя дзеці, унукі… Яны жывуць асобна. Мы ўдваіх. Вельмі доўга жылі ў крэдыт. Так што ніякіх зберажэнняў у нас няма.

— Але вы, напэўна, чулі прагнозы, якія ваш муж робіць з нагоды нашай эканамічнай будучыні…

— [Паўза] Людзям, якія ў яго гэтым цікавяцца, ён адказвае: «Я веру, што ўсё будзе добра».

Каментары17

Цяпер чытаюць

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях25

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Украіны ўпершыню за 20 гадоў выйшла ў хакейную эліту свету

Лукашэнка абмеркаваў з Пуціным у Крамлі «паўтара пытання»5

Тры турысты загінулі ў Інданезіі падчас вывяржэння вулкана, 20 прапалі без вестак

Калі пакеты для ўпакоўкі ў краме бясплатныя, то іх можна браць у любой колькасці? Тлумачыць юрыст2

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ51

Зяленскі заявіў пра згоду на абвешчанае Трампам перамір'е

Трамп аб'явіў трохдзённае перамір'е паміж Расіяй і Украінай13

«Дагэтуль трохі ў шоку». Француз, якога беларусы ўратавалі ад банкруцтва, расказаў пра таямніцы сваёй кавярні9

Візажыстка з Гомеля ў гонар 9 мая запісала святочны ролік — максімальна вульгарна расфарбавала 13‑гадовую дачку51

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях25

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць