Культура33

«Я з параненымі нагамі сам выйшаў з метро і паехаў на таксі ў шпіталь»

25-гадовы танцор Павел Гулько ў момант выбуху ехаў на рэпетыцыю. Хлопец цяпер знаходзіцца ў 2-й гарадской клінічнай бальніцы з аскепкавымі раненнямі ног.

— У метро я зайшоў на станцыі «Якуба Коласа» ў вагон, які быў проста пасярэдзіне цягніка. Я часцяком заходжу менавіта ў вагон пасярэдзіне, таму што там заўсёды менш людзей. Стаяў каля самых дзвярэй, слухаў музыку… На «Плошчы Перамогі» цягнік спыніўся, забраў людзей і паехаў далей. А на «Кастрычніцкай» адчыняюцца дзверы, я іду на платформу, і раптам раздаецца выбух! Я адчуў невялікі штуршок і тут жа паглядзеў уніз на свае ногі. Тое, што я ўбачыў, стала для мяне шокам! У мяне былі парваныя джынсы і праз дзіркі былі бачныя кавалкі мяса. Я агледзеўся — з правага боку ўсё было ў дыме, відаць былі людзі ў лужынах крыві. З левага боку перона ўсё было нармальна, хадзілі людзі — ніхто не разумеў, што адбылося. Я не адчуваў ні болю, нічога… Было толькі адно жаданне: выбрацца з метро. Я сам падняўся па эскалатары, выйшаў на вуліцу і выклікаў таксі, каб дабрацца да шпіталя, — расказаў «Камсамолцы» 25-гадовы мінчук Павел Гулько.

Малады чалавек спадзяецца, што ў хуткім часе паправіцца і зможа танцаваць.

— Спадзяюся выйсці з лякарні праз тыдзень — не хачу прапускаць выступы. Але доктар сёння сказаў мне, што нічога абяцаць не можа, — кажа Павал.

АФІЦЫЙНА

— У нашай бальніцы многія пацыенты — маладыя людзі да 30 гадоў, — расказаў «Камсамолцы» галоўны доктар 2-й гарадской клінічнай бальніцы Сяргей Прусевіч. — Цяпер у нас знаходзіцца 16 чалавек. Іх стан можна ахарактарызаваць як сярэдняй ступені цяжкасці. Пагрозы для жыцця гэтых людзей няма. Учора да нас паступілі ў асноўным пацыенты з аскепкавымі раненнямі і апёкамі. Усе медыкаменты і донарская кроў у нас ёсць, мы ні ў чым не маем патрэбы.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся14

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся

Усе навіны →
Усе навіны

У Полацку адкрылі музей самага старажытнага манастыра Беларусі5

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў13

Памятаеце «Сход неабыякавых»? Ён яшчэ жывы, але тэлеграм-чат у іх ужо скралі6

Пасля атакі БПЛА на нафтасховішча пад Рыбінскам прайшоў мазутны дождж7

Прапагандысты паказалі на некалькі секунд паперку з імёнамі раней вызваленых палітвязняў. Што за людзі ў гэтым спісе?6

Турысты масава адмяняюць броні на адпачынак у Крыме7

Трэнерка-блогерка абразіла наведвальніцу ў трэнажорцы ў Новай Баравой. Цяпер скардзіцца на цкаванне 21

У Берліне расійскі апазіцыянер Ілля Яшын стварыў партыю ў выгнанні16

Зяленскі патроліў Пуціна разведданымі пра падзенне рэйтынгу расійскага кіраўніка і рост пратэсных настрояў у РФ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся14

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць