Эканоміка77

Дэвальвацыі няма, а курс даляра расце

Афіцыйны курс беларускага рубля стаіць на месцы. Аднак на міжбанкаўскім рынку справы іншыя.

Афіцыйны курс беларускага рубля стаіць на месцы. Аднак на міжбанкаўскім рынку справы іншыя.
Як паведаміла Naviny.by крыніца ў банкаўскіх колах, банкі сёння прапануюць юрасобам даляры па курсе, які на 40% перавышае афіцыйны. Два тыдні таму сітуацыя была нашмат лепшай: курс на міжбанку адрозніваўся ад афіцыйнага ўсяго на 20%.

Прадстаўнікі банкаўскага сектару канстатуюць, што цяпер найбольш запатрабаваны курс на міжбанкаўскім рынку — 4300 рублёў за даляр.

«Курс, па якім купляюць валюту на міжбанку, — 4300 рублёў за даляр. Былі прапановы і па 4500, але па гэтым курсе валюту не вельмі хочуць купляць», — паведаміла Naviny.by крыніца.

Валюта на міжбанкаўскім рынку з’яўляецца сёння за кошт экспарцёраў. Адпаведна, і курс фармуюць шмат у чым яны.
Паводле назіранняў банкіраў, экспарцёры прадаюць той аб’ём валюты, які ім неабходна канвертаваць у беларускія рублі, а астатні аб’ём валютнай выручкі прытрымліваюць.

Прадстаўнікі банкаўскага сектару лічаць, што той курс беларускага рубля, які склаўся сёння на міжбанкаўскім рынку, не з’яўляецца справядлівым.

«Курс 4300 беларускіх рублёў за даляр нельга лічыць справядлівым. Калі будзе абвешчаная дэвальвацыя, курс беларускага рубля да даляра можа спыніцца на адзнацы 3700 рублёў за даляр, а можа нават крыху апусціцца», — заявіў Naviny.by прадстаўнік аднаго з банкаў.

У сакавіцкай справаздачы, нагадаем, Міжнародны валютны фонд падкрэсліваў, што курс беларускага рубля завышаны. Аднак эксперты фонду паказвалі, што беларускі рубель пераацэнены на 12–16%. Такім чынам, досыць відавочна, што той курс рубля, які склаўся сёння на міжбанку, не з’яўляецца справядлівым.

Між тым, ва ўмовах, калі эканамічныя ўлады ўпарта не хочуць прызнаваць дэвальвацыю беларускага рубля, утварыўся дэфіцыт валюты на ўнутраным рынку. У гэтай сітуацыі экспарцёры могуць дыктаваць, па якім курсе яны гатовыя расставацца з валютай.

Аналітык інвестыцыйнай кампаніі «Рэнесанс Капітал» Анастасія Галавач лічыць, што завышаны курс даляра на міжбанкаўскім рынку звязаны з высокім попытам і абмежаванай прапановай.

Эксперт чакае станоўчых зменаў на валютным рынку Беларусі толькі пасля паступлення ў нашую краіну новых крэдытаў.

«Да таго часу, пакуль не будзе прынятае рашэнне аб выдзяленні Беларусі расійскага крэдыту і пазыкі з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, курс даляра на міжбанку Беларусі, верагодна, працягне рост», — мяркуе Анастасія Галавач.

Ва ўмовах, калі на міжбанкаўскім рынку за даляр просяць 4300 рублёў, а ў абменных пунктах курс адміністрацыйна стрымліваецца, насельніцтва не мае вольнага доступу да замежнай валюты.

Праз рознасць курсаў даляра ў банкаў няма магчымасці купіць валюту на міжбанкавым рынку і прадаваць яе насельніцтву.

Па словах банкіраў, не могуць сёння банкі купіць валюту і на біржы.

У гэтай сітуацыі фінансава-крэдытныя ўстановы прытрымліваюцца тактыкі прадаваць праз абменнікі толькі тую валюту, якую здае насельніцтва.

«Сёння ў абменныя пункты валюта паступае толькі ад насельніцтва», — пацвердзіла Naviny.by крыніца ў банкаўскіх колах.

Прадстаўнікі банкаўскага сектару лічаць, што валюта ў абменных пунктах з’явіцца свабодна толькі пасля прыняцця афіцыйнага рашэння аб дэвальвацыі. І «псіхалагічна насельніцтва ўжо да дэвальвацыі гатовае».

Між тым, пакуль на вокнах абменных пунктаў «вісіць» курс, блізкі да афіцыйнага. Змяніць яго самі банкі не могуць, таму што дзейнічае рэкамендацыя Нацбанка, паводле якой курс продажу валюты на наяўным рынку не можа перавышаць афіцыйны больш чым на 2%.

Вось і маем: афіцыйны курс — 3052 руб., курс продажу ў абменных пунктах — 3110 руб. Але валюты ў абменніках амаль няма, таму купіць яе там надзвычай складана. Затое можна купіць у «мянялаў». Яны ўжо з’явіліся не толькі ў Мінску, але і за межамі сталіцы. Вось толькі курс у іх моцна адрозніваецца ад афіцыйнага.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі7

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Усе навіны →
Усе навіны

Як змянілася багацце Дональда Трампа за год прэзідэнцтва2

Новы вярхоўны лідар Ірана можа не з’яўляцца на публіцы з-за раненняў

Ва Украіне банкір апублікаваў фота кліенткі, якая праходзіла верыфікацыю «на фоне сцяга Расіі», і трапіў у скандал49

На Кацярыну Ваданосаву завялі крымінальную справу за рэабілітацыю нацызму — за фільм пра Кубэ40

«Часам кажу, што працую ў б'юці-сферы»: як беларуска грыміруе памерлых1

Вядомы беларускі топ-менеджар пахваліўся, што вывучыў французскую да ўзроўню В1 за чатыры месяцы4

Зяленскі: Украіна цяпер мае «карты», і ўсе гэта зразумелі4

Цапкала кажа, што абмеркаваў у ЗША крокі, калі праваляцца намаганні Трампа па вызваленні беларускіх палітвязняў4

У чэмпіянаце Беларусі будзе гуляць футбаліст зборнай Ямайкі, гэта самы дарагі гулец першынства краіны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі7

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць