Цяпер за рублёвы перавод за мяжу з вас возьмуць 35% ад сумы. Раней тарыф складаў ад 4 да 8%.
Тарыф «Белпошты» на перасылку міжнароднага грашовага перавода ў беларускіх рублях з 20 красавіка складае 35% ад сумы. Раней ён быў ад 4 да 8% — у залежнасці ад сумы. Тарыф на пераводы ў замежнай валюце захаваўся ранейшы — 8%.
«Калі адпраўляеце беларускія рублі, то ад сённяшняга дня 35% за перасылку. Калі ў валюце то 8%», — паведамілі ў РУП «Белпошта».
Справа ў тым, што ў Беларусі пераводы прымаюцца ў беларускіх рублях, а ў Расіі выдаюцца ў расійскіх, ва Ўкраіне — ў грыўнах. Колькасць жадаючых такім чынам перавесці «зайцы» у замежную валюту з невялікай «камісіяй» з боку пошты апошнім часам істотна ўзрасла. Таму і падвысіўся тарыф.
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары