Галоўная свецкая падзея года адбылася.
Галоўная свецкая падзея года адбылася! Брытанскі прынц Уільям і Кейт Мідлтан сталі мужам і жонкай. У лонданскім Вестмінстэрскім абацтве сёння адбылася ўрачыстая цырымонія шлюбу ўнука брытанскай каралевы і яго абранніцы.
Нявеста — у сукенцы дызайнера Сары Бертоне з Дома моды «Аляксандр Маккуін»».
У храме прысутнічала каля двух тысяч гасцей. У першых шэрагах каля алтара знаходзіліся самыя блізкія для Уільяма і Кейт людзі.
Абрад вянчання здзейсніў духоўны кіраўнік Англіканскай царквы арцыбіскуп Кентэрберыйскі Роўэн Уільямс. Уільям і Кейт вымавілі шлюбныя абяцаньні. Арцыбіскуп абвясціў прынца Уільяма і Кейт мужам і жонкай, дабраславіў іх саюз.
Тым самым кіруючая Віндзорскія дынастыя папоўнілася яшчэ адной сям’ёй, кіраўнік якой — прынц Уільям спісе другім у спісе прастола ў спадчыну.
Прынцу Ўільяму і Кейт Мідлтан прысвоены тытулы герцага і герцагіні Кембрыджскіх. Сённяшні дзень маладыя правядуць у Лондане, а ў суботу яны адправяцца ў вясельнае падарожжа.
Цяпер чытаюць
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары