Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»

Паэты і сатрапы

...Ля стэнду з адбіткамі "Нашай нівы" пачатку мінулага стагодзьдзя — пажоўклымі аркушамі фармату А4 — экскурсаводка доўга распавядала пра зьдзек царскіх сатрапаў зь беларускага слова.

Сустрэліся з Бураўкіным.

Генадзь Мікалаевіч трохі распавёў пра дэтэктыўныя падзеі вакол ягонай нядаўняй вечарыны.

Яна да апошняга ліпела на валаску.

Ну што тут скажаш?

Улада, якая баіцца паэтаў, інтрыгуе супраць іх, дае сама сабе такую вычарпальную характарыстыку, што і дадаваць нічога ня трэба.

Дарэчы, выглядае Бураўкін добра, бадзёра. Ніякага сьледу, што ляжаў нядаўна ў шпіталі. Ну і дзякуй богу!

Для мяне Генадзь Мікалаевіч — ня толькі жывы клясык, але і выдатны мэнэджэр, і бліскучы журналіст.

Мала хто ведае, што шыкоўны будынак тэлевізіі на Макаёнка, 9 паўстаў у вялікай ступені высілкамі тагачаснага старшыні Дзяржтэлерадыё Бураўкіна.

Ён глядзеў у будучыню. Толькі вось сама тэлевізія незалежнай Беларусі пэўна ж уяўлялася Бураўкіну трошкі іншай...

А некалькі гадоў таму, калі паўстаў праект інтэрнэт-газэты "Беларускія навіны", якую кіраўніцтва БелаПАНу прапанавала ўзначаліць аўтару гэтых радкоў, мы зьвярнуліся да Генадзя Мікалаевіча з просьбаю пісаць публіцыстыку.

Раз на тыдзень ён зьяўляўся на нашым паверсе з трыма аркушамі акуратнага машынапісу. Казаў: мне так друкаваць болей звыкла, чым на экране. І кожны раз настойваў, каб я адразу ж прачытаў ды ацаніў тэкст.

Мне хоць і належала паводле амплюа рэдагаваць матэрыялы, але ж было надта няёмка выглядаць, хай сабе зусім сымбалічна, нейкім цэнзарам у дачыненьні да клясыка.

Зрэшты, артыкулы ён адшліфоўваў так, што камар дзюбы не падаткне.

Потым іх зазвычай перадрукоўвала з сайту "Народная воля".

Бураўкін даражыў гэтымі публікацыямі відавочна болей, чым эфэмэрным адлюстраваньнем на маніторы.

Дарэчы, некалі ён ладнага адпрацаваў уласным карэспандэнтам "Правды" ў БССР. Гэта была вельмі прэстыжная пасада. На яе траплялі адборныя пёры.

"Праўдыстаў" пабойваліся мясцовыя бонзы. Натуральна, журналісты органу ЦК КПСС не маглі замахвацца на Сыстэму. Але ад душы чыхвосьцілі ўдзельных князькоў.

Увогуле, савецкая прэса што да лякальных праблемаў выглядала, бадай, болей прынцыповай і сумленнай, чым як цяперашнія дзяржаўныя мэдыі.

Вось яшчэ прыклад. Прыканцы 80-х уласным карэспандэнтам той самай "Правды" працаваў мой былы аднакурсьнік Сашка Ўліцёнак (на здымку — зьлева). Цяпер ён на радыё "Свабода" (як, дарэчы, і Віталь Сямашка, які на фота з правага боку). Між іншым, ці не палова беларускай службы "РС" — выхаванцы камуністычнай газэты "Зьвязда" :)

Дык вось, тады Ўліцёнак добра ўліваў бізуна рэтраградам з ЦК КПБ. Напрыклад, за тое, што выціснулі ў Вільню зьезд БНФ. Маўляў, ня ўмееце ладзіць грамадска-палітычны дыялог, як таго патрабуе перабудова!

Увогуле ж газэтчык — гэта на ўсё жыцьцё.

Як стары газэтчык (хоць ужо і разбэшчаны сецівам:) і сам, прызнаюся, люблю патрымаць у руках менавіта мазкі ад друкарскай фарбы нумар "Нашай нівы". Хай сабе той самы артыкул і пабачыў ужо на сайце. На паперы яно неяк болей грунтоўна выглядае.

...Нядаўна сярэдні сын, школьнік, прапанаваў схадзіць у Купалаўскі музэй. Датуль я не цягнуў за вушы: хай дарасьце!

Ля стэнду з асобнікамі "Нашай Нівы" пачатку мінулага стагодзьдзя — пажоўклымі аркушамі фармату А4 — экскурсаводка доўга распавядала пра зьдзек царскіх сатрапаў зь беларускага слова.

Калі выйшлі з музэю, сын сказаў:

— Слухай, тата, дык жа зараз "Наша ніва" мусіла вярнуцца да таго самага фармату!

Мая місія была выкананая без аніякіх казаняў на тэму беларушчыны.

Хлопец сам ўсё асэнсаваў.

Тагачасныя сатрапы баяліся Купалы і душылі "Нашу Ніву".

Цяперашнія... дзеячы баяцца вечарыны Бураўкіна. І таксама душаць "Нашу Ніву".

Але надта ж крыўдзяцца, калі іх уладу называюць рэжымам з рознымі эпітэтамі.

Хай сходзяць у Купалаўскі музэй, паслухаюць экскурсаводку.

Фота Юліі Дарашкевіч і з архіву аўтара.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе8

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе

Усе навіны →
Усе навіны

Топ-5 сфер, у якіх занятыя беларусы: свежая статыстыка ад Белстата

Туск: Сярод вызваленых сёння — беларус, які супрацоўнічаў з польскімі спецслужбамі2

Андрэй Пачобут: Беларускія чыноўнікі пацвердзілі, што я магу вярнуцца10

Бацька Андрэя Пачобута пра вызваленне сына: «Упаду перад ім на калені і пацалую яму руку»5

«Ледзь не пазадушваліся». Што за натоўп сабраўся на філфаку БДУ?17

Лукашэнкаўскіх і расійскіх шпіёнаў на мяжы сустракалі з кветкамі ВІДЭА4

Дзе «Фламінга» і наколькі яна эфектыўная? З'явіўся аналіз усіх вядомых атак нашумелымі ўкраінскімі ракетамі10

Анжаліка Борыс: Андрэй Пачобут не мае абмежаванняў, можа вярнуцца ў Беларусь6

Гарналыжны комплекс «Лагойск» выставілі на аўкцыён1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе8

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць