Грамадства3232

Лукашэнкаўскія прапагандысты рыхтуюць грамадскую думку да забароны на выезд

«Чым меней яны будуць бываць на Захадзе, тым будзе лепш».

Ёсць падставы для забароны на выезд некаторых беларускіх грамадзян, чыя дзеянні за мяжой правакуюць канфлікты і наносяць шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі. Пра гэта заявілі лукашэнкаўскія прапагандысты ў эфіры Першага нацыянальнага тэлеканала 14 мая.
Іхныя заявы распаўсюдзіла таксама агенцтва БЕЛТА.

«Некаторыя прадстаўнікі так званай апазіцыі да 40 разоў, а мо і болей, выязджаюць за мяжу, атрымліваюць там гатоўкай грошы на сваё ўтрыманне і вядуць такое бязбеднае існаванне», — адзначыў рэдактар часопіса «Беларуская думка» Вадзім Гігін. Прычым людзі гэтыя ў Беларусі нічога з сябе не ўяўляюць, лічачы сябе праваабаронцамі, грымеў ён.

«Абмежаванне для іх выезду з Беларусі будзе разназначнае іх палітычнаму самагубству і фактычна поўнай ізаляцыі», — кажа ён.

На думку калегі Гігіна па «партыі», Сяргея Мусіенкі, «у той час як многія беларускія міністэрствы, ведамствы накіроўваюць свае высілкі на тое, каб наладзіць адносіны з Еўрапейскім Саюзам, зрабіць імідж краіны пазітыўным, у гэтых людзей іншыя задача. Таму чым меней яны будуць бываць на Захадзе, тым, напэўна, будзе лепш для іміджу краіны».

Варта адзначыць, што праўных асноваў для абмежавання перамяшчэння асобных грамадзянаў няма. Гэта значыць, што такое рашэнне можа быць прынятае толькі ў парушэнне правоў чалавека.

Калі выезд на мяжу будзе забаронены камусьці аднаму, то гэта можа быць зроблена і ў дачыненні да кожнага іншага грамадзяніна.

Каментары32

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх18

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

Да падпалу станцыі Starlink у Польшчы можа быць датычная турэцкая злачынная групоўка, за якой стаіць Масква1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць