Меркаванні2222

ЕС можа ўвесці эканамічныя санкцыі ў дачыненні «Белнафтахіма», «Трайпла», «Белтехэкспарта» і «Беларуськалія»

«Але наўрад ці гэта нанясе страты прыватнаму капіталу прэзідэнта».

У Брусэлі вывучаюцца магчымыя эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі. Пра гэта паведамляе бельгійскае выданне Euobserver са спасылкай на дыпламатычную крыніцу. Кіраўнікі пасольстваў краін ЕС у Мінску ўжо адправілі ў Брусэль папярэдні спіс асоб і прадпрыемстваў, у дачыненні да якіх разглядаецца магчымасць увядзення новых абмежавальных мер, паведамляе Euobserver. У гэтым спісе, у прыватнасці, дзяржканцэрн «Белнафтахім», група кампаній «Трайпл», кампанія «Белтехэспорт» і ААТ «Беларуськалій.

«Гэты спіс яшчэ не знаходзіцца на стадыі рэалізацыі: пакуль ён грунтуецца на сьведчаннях тыпу» ён сказаў/яна сказала «Мы павінны быць упэўненыя ў тым, што гэтыя кампаніі сапраўды належаць тым людзям, пра якіх мы думаем. Санкцыі ўводзяцца паступова, каб мы. маглі аказваць ціск у адказ на развіццё сітуацыі», — цытуе дыпламата Euobserver.

Брусэльскае выданне адзначае, што новыя санкцыі «павінны ўдарыць па дзяржаўным бюджэце прэзідэнта Лукашэнкі, не прынёсшы крызісу ў эканоміку краіны.

«Але наўрад ці гэта нанясе страты прыватнаму капіталу прэзідэнта, які, па чутках, асядае ў расійскіх і ўкраінскіх банках, кампаніях, занятых у рыбным бізнэсе, будаўніцтве і продажы нерухомасці, а таксама на афшорных рахунках у Расіі і адной з краін ЕС — гаворыцца у артыкуле. Неабходная сур’ёзная разведвальная аперацыя для таго, каб адсачыць гэтыя грошы І пакуль ніводная краіна Еўрасаюза не гатовая вылучыць сродкі для вырашэння такой задачы».

Спіс можа быць гатовы ўжо да наступнага пасяджэння Савета міністраў ЕЗ па замежных справах, якое пройдзе ў Брусэлі 23 мая.

Нагадаем, 31 студзеня 2011 г. Еўрасаюз увёў візавыя санкцыі ў дачыненні да 157 службовых асобаў Беларусі, у тым ліку ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі. Адначасова ЕС заявіў, што «застаецца верным сваёй рашучасці ўмацоўваць адносіны з беларускім народам і грамадзянскай супольнасцю».

21 сакавіка Савет міністраў замежных спраў краін ЕС пашырыў спіс. Як адзначалася ў афіцыйным паведамленні, рашэнне было прынятае «ў сувязі з пагаршэннем ў Беларусі сітуацыі з правамі чалавека. Спіс папоўніўся прозвішчамі яшчэ 19 чалавек.

Варта адзначыць, што Злучаныя Штаты Амерыкі ўжо ўвялі эканамічныя санкцыі ў дачыненні канцэрна «Белнафтахім».

Каментары22

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

Да падпалу станцыі Starlink у Польшчы можа быць датычная турэцкая злачынная групоўка, за якой стаіць Масква1

Трамп параіў сваёй новай прэс-сакратарцы яшчэ раз падумаць, ці ёй гэта трэба. Яна падумала15

На Брэстчыне ўжо два тыдні як знік 38‑гадовы мужчына

На беларускія аўтобусы будзе не так страшна спазняцца

Трамп кажа, што Starlink Украіне адключаў не ён і наўрад ці Маск. А хто — не ведае18

Еўрапейскія лідары не прасілі Зяленскага быць мякчэйшым з Трампам3

На польска-літоўскай мяжы затрымалі беларуску на шыкоўным BMW. Аказалася, ён крадзены1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць