Эканоміка11

Мясніковіч: Умовы крэдыту на $3-3,5 млрд на 3 гады ўзгодненыя з РФ

«Умовы ўсе ўзгодненыя, падыходы вызначаныя, сумы вывераныя».

Беларусь узгадніла ўмовы і падыходы атрымання крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, паведаміў журналістам прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч па выніках пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД у Мінску 19 мая.

«Пытанне даўно прапрацоўваецца, ёсць дамоўленасці, якія замацаваны ў адпаведнай матрыцы, — што мы павінны рабіць, каб эфектыўна распарадзіцца пазыковымі сродкамі», — сказаў Мясніковіч.

Ён падкрэсліў, што асноўныя грошы знаходзяцца ва ўнутранай эканоміцы і ніякія крэдыты не могуць вырашыць гэтае пытанне.

Разглядаючы магчымасць атрымання крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, Беларусь нацэлена на тое, каб хутка вырашыць усе наяўныя праблемы і ў далейшым — запрацаваць па сцэнарыі, які б забяспечваў збалансаваную працу эканомікі, заявіў прэм’ер-міністр.

Паводле яго слоў, будзе вырашацца пытанне аб выдзяленні Беларусі трох ці, можа быць, трох з паловай мільярдаў долараў на працягу трох гадоў.

Што тычыцца ўмоў, то яны — макраэканамічныя, сказаў Мясніковіч. Рэсурсы, паводле яго слоў, будуць выдзелены не на бязвыплатнай аснове — пад стаўку, ніжэйшую за камерцыйную.

Нагадаем, у пачатку 2011 года ўлады Беларусі звярнуліся да ўрада Расіі па крэдыт у 1 млрд. долараў і да Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС — па крэдыт у 2 млрд. долараў.

11 мая міністр фінансаў РФ Аляксей Кудрын абвясціў: Расія не разглядае магчымасці выдзялення Беларусі крэдыту са свайго бюджэту. Размова можа ісці толькі пра крэдытаванне з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС.

17 мая Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Расія гатова пракрэдытаваць Беларусь больш чым на 6 млрд. долараў.

«Я толькі што размаўляў з прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Анатольевічам Мядзведзевым. Ён пазваніў мне, — сказаў Лукашэнка. — У нас ідуць перамовы з Расійскай Федэрацыяй аб выдзяленні стабілізацыйнага крэдыту на падтрыманне курсу беларускага рубля. Па ўсіх перамовах яны гатовы да таго, каб тэрмінова, калі гэта патрэбна, і не тэрмінова — калі гэта нам не патрэбна, адрэагаваць на гэта. І гэта прыкладна 3,1 мільярда долараў, калі мы, вядома, будзем падпісваць з імі адпаведнае пагадненне».

Яшчэ «прыкладна тры мільярды долараў», паводле слоў Лукашэнкі, Беларусь плануе атрымаць у лік будучых паставак сваіх тавараў у Расію.

«Усяго атрымліваецца шэсць з лішкам мільярдаў долараў, — рэзюмаваў Лукашэнка. — Гэтага дастаткова сёлета не толькі для стабілізацыі, але і для таго, каб мець салідныя золатавалютныя рэзервы».

У той жа дзень кіраўнік Мінфіна РФ пацвердзіў, што перамовы аб выдзяленні Беларусі крэдыту з фонду ЕўрАзЭС (па 1 млрд. у год на працягу 2011–2013 гадоў) павінны завяршыцца ў хуткім часе.

Аднак, што тычыцца астатніх 3 млрд., то Мінск, паводле слоў Кудрына, павінен зарабіць іх сам у выніку прыватызацыі дзяржпрадпрыемстваў.

«Будзе прыватызаваны шэраг актываў для падтрымання плацежнага балансу. Беларускі бок сам будзе ўстанаўліваць, якія гэта актывы і ў якія тэрміны. Зыходзячы з патрэбнасцяў гэтага года прыкладна каля трох мільярдаў долараў», — сказаў міністр

Каментары1

  • HERITAGE FINANCIAL SERVICE
    29.05.2023
    [Рэд. выдалена]

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку16

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Усе навіны →
Усе навіны

10 000 аўтараў у Брытаніі выпусцілі «пустую» кнігу, пратэстуючы супраць выкарыстання штучнага інтэлекту8

Следчы камітэт Беларусі набыў сувенірныя гадзіннікі па 800 даляраў3

«Не Дзень Волі, а тыдзень». Севярынец расказаў пра падрыхтоўку святкавання 25 Сакавіка12

У Віцебску здаецца ў арэнду будынак, у якім вучыўся Марк Шагал

Беларуску з расіянінам выслалі з Чарнагорыі за сэкс у аўто на вачах у мінакоў15

Падчас бамбардзіровак Ірана амерыканцы не кранаюць маленькі востраў — галоўную нафтавую артэрыю. Чаму?2

Гэты балкон вы бачылі з Плошчы Перамогі. Зараз там прадаюць кватэру

Мінздароўя пракаментавала трагедыю ў Дзяржынскай бальніцы, дзе памерлі парадзіха і немаўля7

У адным з рэгіёнаў Беларусі ўспышка небяспечнага віруса — як абараніцца3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку16

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць