Усяго патроху1111

15 гадоў таму здзейсніў подзвіг ваенны лётчык Уладзімір Карват

які стаў першым Героем Беларусі

Пятнаццаць гадоў таму здзейсніў подзвіг ваенны лётчык першага класа начальнік паветрана-агнявой і тактычнай падрыхтоўкі 61-й знішчальнай авіябазы падпалкоўнік Уладзімір Карват.

23 мая 1996 года ў 22 гадзіны 54 хвіліны пры выкананні вучэбна-трэніровачнага палёту ў раёне Баранавічаў (Брэсцкая вобласць) на самалёце Су-27П узнік пажар. Машына стала губляць кіраванне і падаць. Становішча на борце было крытычным. Кіраўнік палётаў даў лётчыку каманду на катапультаванне. Аднак улічваючы тое, што на шляху знішчальніка знаходзіліся населеныя пункты Арабаўшчына і Вялікае Гацішча, Карват прыняў рашэнне накіраваць самалёт у бок і не дапусціць падзення на вёскі. Апошнія 14 секунд палёту пілот, выкарыстоўваючы мінімальныя магчымасці ўздзеяння на самалёт, працягваў адводзіць яго ад населеных пунктаў. Коштам уласнага жыцця ён не дапусціў гібелі людзей на зямлі. Знішчальнік упаў на канюшыннае поле паміж Арабаўшчынай і Вялікім Гацішчам.

Паводле заключэння камісіі, якая расследавала прычыны авіяцыйнай катастрофы, і на падставе аб’ектыўнага кантролю ўстаноўлена, што

лётчык да апошняй хвіліны рабіў усё магчымае для недапушчэння падзення знішчальніка на населеныя пункты.

За мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку, Уладзіміру Карвату было пасмяротна прысвоена званне «Герой Беларусі». Ён першым у краіне ўдастоены гэтага звання. Імем Карвата названа вуліца ў мікрараёне Сцяпянка ў Мінску.

Уладзімір Карват нарадзіўся 28 лістапада 1958 года ў Брэсце, скончыў у 1981 годзе Армавірскае вышэйшае ваенна-авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў, пасля чаго быў накіраваны для праходжання службы на Далёкі Усход. Тут прайшоў шлях ад лётчыка да намесніка камандзіра палка па лётнай падрыхтоўцы. Лётаў на самалёце МіГ-23. Па ўласным жаданні ў жніўні 1994 года прыбыў для праходжання службы ва Узброеныя сілы Беларусі і быў прызначаны начальнікам паветрана-агнявой і тактычнай падрыхтоўкі 61-й знішчальнай авіябазы.

Уладзімір Карват — адзіны ваенны ў спісе грамадзян Беларусі, удастоеных прэзідэнтам звання Героя. Пасля яго яно прысвойвалася прамыслоўцам, аграрыям, чыноўніку, святару, банкіру і мастаку.

Каментары11

Цяпер чытаюць

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам12

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі ўпершыню з'явілася ламаная разметка1

Былога выкладчыка духоўнага вучылішча, які жанаты з маладзейшай за яго на 30 год студэнткай, выпусцілі з ізраільскай паліцыі7

Знайшлі загінулым мінчука, што прапаў два тыдні таму

Беларуска набыла BMW у Маскве і папала на грошы — давялося даплаціць яшчэ $12 тысяч, каб ездзіць на аўто10

SpaceX без папярэджання абмежавала працу Starlink ва Украіне. У вайскоўцаў сарваліся аперацыі33

Статкевіч: Каго не ўдалося запалохаць да сталага ўзросту, таго ўжо не запалохаеш

Зяленскі: Такой дэманстратыўнай непавагі Расіі да ЗША яшчэ не было8

Ціханоўская: Беларускія ўлады заклікаюць жанчын нараджаць, але пасля нараджэння дзіцяці многія сутыкаюцца з фінансавай ямай14

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам12

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць